Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае Соль
БЫЦЬЦЁ 19 : 26
26 І аглянулася жонка [Лота], ідучы за ім, і сталася слупом солі.
ЕГОШУА 15 : 62
62 Нібшан, Ір-Гамэлях, Эн- Геды — шэсьць гарадоў і вёскі іхнія.
2 САМУЭЛЯ 8 : 13
13 І праславіў Давід імя сваё, калі, вяртаючыся, пабіў Арама ў Саляной даліне, васямнаццаць тысячаў чалавек.
2 ВАЛАДАРОЎ 14 : 7
7 Ён пабіў дзесяць тысячаў Эдомцаў у Саляной Даліне і захапіў Сэлю ў бітве, і назваў імя яе Ёктээль, і так ёсьць да сёньня.
БЫЦЬЦЁ 14 : 3
3 Усе яны злучыліся ў даліне Сыддым, яна [цяпер] Мора Салёнае.
ЛІКІ 34 : 12
12 і зыйдзе мяжа ўздоўж Ярдану, і спыніцца пры Моры Салёным. Гэта будзе зямля вашая з межамі сваімі наўкола”».
ДРУГАЗАКОНЬНЕ 3 : 17
17 і Арабу, і Ярдан як мяжу ад Кінэрэту да мора Арабы, Мора Салёнага каля падножжа гары Пісга на ўсход.
ЕГОШУА 3 : 16
16 вада, што цякла зьверху, затрымалася і стала сьцяной на вялікім прасторы ад гораду Адама, які побач з Цартанам, а тая, што цякла ў мора Арабы, значыць у Мора Салёнае, сьцякала, аж зусім счэзла.
ЕГОШУА 12 : 3
3 а на ўсходзе праз Арабу аж да мора Кінэрэт і мора Арабы або Мора Салёнага, у напрамку Бэт-Гаешымоту, і далей на поўдзень да падножжа Пісгі.
ЕГОШУА 15 : 2
2 Іх мяжа паўднёвая ішла ад канца Мора Салёнага, ад паўднёвай затокі,
САФОНІЯ 2 : 9
9 Дзеля гэтага, як жывы Я, кажа ГОСПАД Магуцьцяў, Бог Ізраіля, Мааў будзе як Садом і сыны Амона — як Гамора, месцам крапівы і капальняй солі, і пусткаю на вякі. Рэшта народу Майго абрабуе іх, і пазасталыя з народу Майго возьмуць у спадчыну іх».
ЛЯВІТ 2 : 13
13 Кожную ахвяру, якую складаеш з ежы, пасалі сольлю. І не пакідай хлебнай ахвяры тваёй бяз солі запавету Бога твайго. Кожную ахвяру тваю пасалі сольлю.
ЭЗРА 6 : 9
9 І што будзе патрэбна, і бычкоў, і бараноў, і ягнятаў, на цэласпаленьне для Бога нябеснага, пшаніцы, солі, віна і алею, як скажуць сьвятары ў Ерусаліме, няхай выдаюць ім дзень у дзень, без занядбаньня,
ЭЗЭКІЭЛЬ 43 : 24
24 І ахвяруеш іх перад абліччам ГОСПАДА, і сьвятары кінуць на іх соль, і ахвяруюць іх як цэласпаленьне для ГОСПАДА.
МАРКА 9 : 49
49 Бо кожны агнём будзе пасолены, і ўсякая ахвяра сольлю будзе пасоленая.
ЛІКІ 18 : 19
19 Усе дары сьвятыя, якія прыносяць сыны Ізраіля ГОСПАДУ, Я даю табе, і сынам тваім, і дочкам тваім з табою як пастанову вечную. Гэта вечны запавет солі перад абліччам ГОСПАДА для цябе і насеньня твайго з табою».
2 ЛЕТАПІСАЎ 13 : 5
5 Ці ж вы ня ведаеце, што ГОСПАД, Бог Ізраіля, даў валадарства Давіду над Ізраілем на вякі, яму і сынам ягоным, як запавет солі?
2 ВАЛАДАРОЎ 2 : 21
21 І ён пайшоў да крыніцы вады, і ўкінуў туды соль, і сказаў: «Гэта кажа ГОСПАД: “Я аздаравіў ваду гэтую, і ня будзе тут больш ані сьмерці, ані бясплоднасьці”».
МАЦЬВЕЯ 5 : 13
13 Вы — соль зямлі. Калі ж соль згубіць сілу, то чым зробіш яе салёнаю? Яна ўжо ні на што не надаецца, хіба толькі выкінуць яе вон на патаптаньне людзям.
Leave a Reply