Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае Смутак
БЫЦЬЦЁ 21 : 20
20 I быў Бог з хлопцам; і ён вырас, і жыў у пустыні, і быў стралец з луку.
ВЫХАД 3 : 10
10 I цяпер ідзі, і Я пашлю цябе да фараона; і выведзі з Эгіпту народ Мой, сыноў Ізраіля».
АДКРЫЦЬЦЁ 21 : 4
4 І абатрэ Бог усякую сьлязу з вачэй іхніх; і сьмерці ўжо ня будзе, і ня будзе ўжо ані плачу, ані крыку, ані болю, бо ранейшае прамінула».
ІСАЯ 35 : 10
10 І вернуцца выбаўленыя ГОСПАДАМ, і ўзыйдуць на Сыён са сьпяваньнем, і радасьць вечная будзе на галовах іхніх. Вясёласьць і радасьць будуць з імі, смутак і стагнаньне ўцякуць [ад іх].
1 САМУЭЛЯ 1 : 15
15 Ганна адказала: «Не, гаспадару мой. Я — нешчасьлівая жанчына. Я ня піла нічога такога, каб ап’янець, ані віна, ані сікеры, але я выліваю душу сваю перад ГОСПАДАМ.
2 САМУЭЛЯ 18 : 33
2 САМУЭЛЯ 19 : 8
8 І цяпер падыміся, выйдзі і прагавары да сэрца слугаў тваіх. Прысягаю табе на ГОСПАДА, што калі ня выйдзеш, ніхто не застанецца ў гэтую ноч пры табе. Гэта будзе горш табе, чым усе беды, якія прыходзілі на цябе ад маладосьці тваёй аж да цяпер».
ЯНА 11 : 40
40 Кажа ёй Ісус: «Ці не казаў Я табе, што, калі будзеш верыць, угледзіш славу Божую?»
ПЛАЧ 1 : 12
12 «Гэта нішто для вас! Усе вы, што ідзеце па дарозе, прыгледзьцеся і пабачце, ці ёсьць такі боль, як мой боль, які зроблены мне, якім ГОСПАД даў пакуты [мне] ў дзень палючага гневу Свайго.
ІСАЯ 53 : 11
11 Пасьля пакутаў душы Сваёй Ён убачыць [сьвятло] і насыціцца. Праведны Слуга Мой праз пазнаньне Сваё апраўдае многіх, і беззаконьні іхнія Ён панясе.
МАЦЬВЕЯ 26 : 44
44 І, пакінуўшы іх, адыйшоўшы, маліўся трэці раз, кажучы тое самае слова.
МАРКА 14 : 42
42 Уставайце! Хадзем! Вось, наблізіўся той, хто Мяне выдае».
ЛУКІ 22 : 44
44 І, будучы ў барацьбе сьмяротнай, пільней маліўся, а быў пот Ягоны, як кроплі крыві, што падалі на зямлю.
БЫЦЬЦЁ 37 : 35
35 I ўсталі ўсе сыны ягоныя, і ўсе дочкі ягоныя, каб пацешыць яго, але ён адмаўляўся пацешыцца, і казаў: «Бо зыйду да сына майго са смуткам у апраметную». I плакаў па [Язэпе] бацька ягоны.
Leave a Reply