Пра што гаворыць Біблія смех – Усе біблейскія вершы пра смех

Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае смех

ЁЎ 8 : 21
21 Ён напоўніць вусны твае сьмехам, і губы твае — радасным ускліканьнем.

ПРЫПОВЕСЬЦІ 17 : 22
22 Радаснае сэрца аздараўляе, [нібы] лекі, а маркотны дух сушыць косткі.

ПСАЛЬМЫ 126 : 2
2 Былі тады вусны нашыя поўныя сьмеху, і язык наш — сьпяваньня. Казалі тады між паганамі: «Вялікае ГОСПАД зімі ўчыніў!»

ЭКЛЕЗІЯСТ 3 : 4
4 Час плакаць і час сьмяяцца, час галасіць і час танчыць.

ЛУКІ 6 : 21
21 Шчасьлівыя вы, якія цяпер галодныя, бо вы насыціцеся. Шчасьлівыя вы, якія цяпер плачаце, бо будзеце сьмяяцца.

ЯКУБА 5 : 13
13 Мае злыбеды нехта з вас? Няхай моліцца. Бадзёры хто? Няхай псальмы сьпявае.

ПСАЛЬМЫ 2 : 4
4 Той, Які жыве ў небе, будзе сьмяяцца, Госпад будзе кпіць з іх.

ПРЫПОВЕСЬЦІ 14 : 13
13 І ў часе сьмеху баліць сэрца, і заканчэньне радасьці — смутак.

ЭКЛЕЗІЯСТ 10 : 19
19 Дзеля забавы ладзяць банкет, і віно разьвесяляе жыцьцё, а срэбра адказвае за ўсё.

Comments

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *