Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае смерць блізкіх
ЛУКІ 9 : 59 – 60
59 А другому сказаў: «Ідзі за Мною». Той сказаў: «Госпадзе! Дазволь мне, адыйшоўшы, перш пахаваць бацьку майго».
60 Але Ісус сказаў яму: «Пакінь мёртвым хаваць мёртвых сваіх, а ты ідзі і абвяшчай Валадарства Божае».
1 ТЭСАЛОНЦАЎ 4 : 13 – 18
13 Не хачу, каб вы, браты, ня ведалі адносна памёршых, каб вы не сумавалі, як іншыя, што ня маюць надзеі.
14 Бо калі мы верым, што Ісус памёр і ўваскрос, дык Бог і памёршых у Ісусе прывядзе з Ім.
15 Гэта вось кажам вам словам Госпадавым, што мы, жывыя, якія засталіся да прыйсьця Госпада, не апярэдзім памёршых,
16 бо Сам Госпад з абвяшчэньнем, з голасам арханёла і трубой Божай зыйдзе з неба, і мёртвыя ў Хрысьце ўваскрэснуць першымі;
17 пасьля мы, жывыя, што засталіся, разам з імі падхоплены будзем на аблоках на спатканьне з Госпадам у паветра, і гэтак заўсёды з Госпадам будзем.
18 Дык пацяшайце адзін аднаго гэтымі словамі.
РЫМЛЯНАЎ 8 : 38 – 39
38 Бо я ўпэўнены, што ані сьмерць, ані жыцьцё, ані анёлы, ані начальствы, ані сілы, ані цяперашняе, ані будучае,
39 ані вышыня, ані глыбіня, ані другое якое стварэньне ня зможа адлучыць нас ад любові Божае, што ў Хрысьце Ісусе, Госпадзе нашым.
ЛУКІ 20 : 36
36 бо памерці ўжо ня могуць, бо яны роўныя анёлам і сыны Божыя, калі сталіся сынамі ўваскрасеньня.
ЯНА 3 : 16
16 Бо так палюбіў Бог сьвет, што Сына Свайго Адзінароднага аддаў, каб кожны, хто верыць у Яго, не загінуў, але меў жыцьцё вечнае.
РЫМЛЯНАЎ 6 : 23
23 Бо плата за грэх — сьмерць, а дар [ласкі] Божай — жыцьцё вечнае ў Хрысьце Ісусе, Госпадзе нашым.
ЯНА 14 : 6
6 Кажа яму Ісус: «Я ёсьць шлях, і праўда, і жыцьцё. Ніхто не прыходзіць да Айца, калі не праз Мяне.
Leave a Reply