Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае смакоўніцы
ЛУКІ 13 : 6 – 9
6 І сказаў такую прыповесьць: «Нехта меў у вінаградніку сваім пасаджанае фігавае дрэва, і прыйшоў шукаць плоду на ім, і не знайшоў.
7 І сказаў вінаградару: “Вось, я тры гады прыходжу шукаць плоду на гэтым фігавым дрэве і не знаходжу; сьсячы яго, навошта яно і зямлю займае?”
8 Той жа, адказваючы, кажа яму: “Пане, пакінь яго і на гэты год, пакуль я абкапаю яго і абкладу гноем,
9 ці ня дасьць плоду; а калі не, дык на той год сьсячэш яго”».
МАЦЬВЕЯ 21 : 19 – 21
19 І, убачыўшы пры дарозе адно дрэва фігавае, падыйшоў да яго, і нічога не знайшоў на ім, акрамя адной лістоты, і кажа да яго: «Няхай больш ня будзе з цябе плоду да веку». І адразу засохла дрэва фігавае.
20 І, убачыўшы гэта, вучні зьдзівіліся, кажучы: «Як гэта адразу ж засохла дрэва фігавае?»
21 А Ісус, адказваючы, сказаў ім: «Сапраўды кажу вам: калі вы будзеце мець веру і ня будзеце сумнявацца, ня толькі зробіце тое, што з дрэвам фігавым, але калі і гары гэтай скажаце: “Будзь узятая і кінутая ў мора”, — станецца.
ЛУКІ 21 : 29 – 31
29 І сказаў ім прыповесьць: «Глядзіце на фігавае дрэва і на ўсе дрэвы:
30 калі яны ўжо распускаюцца, убачыўшы, разумееце самі, што ўжо блізка лета.
31 Гэтак і вы, як убачыце, што гэтае стаецца, разумейце, што блізка ёсьць Валадарства Божае.
МАРКА 11 : 12 – 14
12 І назаўтра, калі ішлі яны з Бэтаніі, Ён адчуў голад.
13 І, убачыўшы здалёк фігавае дрэва, пакрытае лісьцем, падыйшоў, ці ня знойдзе што на ім; але, падыйшоўшы да яго, нічога не знайшоў, акрамя лістоты, бо не была пара на фігі.
14 І, адказваючы, Ісус сказаў да яго: «Няхай ніхто ўжо да веку ня есьць з цябе плоду». І чулі гэта вучні Ягоныя.
ЯНА 1 : 47 – 51
47 Ісус убачыў Натанаэля, які ішоў да Яго, і кажа пра яго: «Вось, сапраўды, Ізраільцянін, у якім няма подступу».
48 Натанаэль кажа Яму: «Адкуль Ты даведаўся пра мяне?» Адказаў Ісус і сказаў яму: «Раней, чым Філіп паклікаў цябе, калі ты быў пад дрэвам фігавым, Я бачыў цябе».
49 Адказаў Яму Натанаэль: «Раббі! Ты — Сын Божы! Ты — Валадар Ізраіля!»
50 Адказаў Ісус і сказаў яму: «Ты верыш, бо Я сказаў табе: “Я бачыў цябе пад дрэвам фігавым”? Угледзіш больш за гэтае».
51 І кажа яму: «Сапраўды, сапраўды кажу вам: ад цяпер угледзіце неба адчыненае і анёлаў Божых, якія ўзыходзяць і зыходзяць да Сына Чалавечага».
МАЦЬВЕЯ 24 : 32
32 У дрэва фігавага навучыцеся прыповесьці: калі ўжо галінка ягоная робіцца мяккаю і пускае лісты, ведаеце, што блізка лета.
АБАКУМ 3 : 17 – 19
17 Бо хоць бы дрэва фігавае не расквітнела, і не было ўраджаю ў вінаградніку, [хоць бы] не ўрадзіла аліўка [плоду свайго], і поле ня дала, што есьці, [хоць бы] зьніклі авечкі з абораў, і не засталося валоў у хлявах,
18 але і тады я буду радавацца ў ГОСПАДЗЕ, буду цешыцца ў Богу збаўленьня майго.
19 ГОСПАД, Госпад — сіла мая, і Ён зробіць ногі мае як у аленя, і на вышыні мае ўзьвядзе мяне. Кіраўніку хору: на струнных інструмэнтах.
СУДЗЬДЗЯЎ 9 : 11
11 Адказала ім дрэва фігавае: “Ці ж маю я выракчыся салодкасьці сваёй і адборнага плоду свайго, каб пайсьці хістацца па-над дрэвамі?”
АДКРЫЦЬЦЁ 6 : 13
13 і зоркі нябесныя ўпалі на зямлю, як дрэва фігавае, устрасанае вялікім ветрам, скідае недасьпелыя фігі свае,
МАЦЬВЕЯ 24 : 30
30 І тады зьявіцца знак Сына Чалавечага ў небе, і тады заплачуць усе калены зямлі і ўгледзяць Сына Чалавечага, Які ідзе на аблоках нябесных з сілаю і славаю вялікаю.
ЯКУБА 3 : 10 – 12
10 з тых самых вуснаў выходзіць дабраслаўленьне і праклён. Не павінна быць гэтак, браты мае.
11 Ці з аднаго жарала крыніцы выцякае салодкая і горкая [вада]?
12 Ня можа, браты мае, фігавае дрэва радзіць аліўкі, або вінаградная лаза — фігі; гэтаксама адна крыніца — даваць салёную і салодкую ваду.
ЛУКІ 18 : 8
8 Кажу вам, што хутка абароніць іх. Але Сын Чалавечы, прыйшоўшы, ці знойдзе веру на зямлі?»
ЛУКІ 21 : 22
22 бо гэта дні помсты, каб споўнілася ўсё напісанае.
Leave a Reply