Пра што гаворыць Біблія служэнне бедным – Усе біблейскія вершы пра служэнне бедным

Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае служэнне бедным

1 ЯНА 3 : 17 – 18
17 А хто мае маёмасьць у сьвеце, і бачыць брата свайго ў патрэбе, і зачыняе ад яго нутро сваё, дык як любоў Божая застаецца ў ім?
18 Дзеткі мае! Будзем любіць ня словам ці языком, але ўчынкам і праўдаю!

ПРЫПОВЕСЬЦІ 19 : 17
17 Хто літуецца над убогім, той пазычае ГОСПАДУ, за дабрадзейства Ён аднагародзіць яму.

ПРЫПОВЕСЬЦІ 14 : 31
31 Хто прыгнятае ўбогага, той зьневажае Творцу ягонага, але шануе Яго той, хто літуецца над бедным.

ДРУГАЗАКОНЬНЕ 15 : 10 – 11
10 Даючы, дай яму, і няхай не сумуе сэрца тваё, што даеш, бо за гэта будзе дабраслаўляць цябе ГОСПАД, Бог твой, у кожнай справе і ў кожнай працы, і ў кожным дзеяньні рук тваіх.
11 Бо будуць убогія ў зямлі гэтай. Дзеля гэтага я загадваю табе, кажучы: “Адкрываючы, адкрывай руку тваю брату твайму, які ў патрэбе, і ўбогаму, які ў зямлі тваёй”.

ІСАЯ 58 : 10
10 і калі адкрыеш душу сваю галоднаму і душу засмучаную насыціш, тады заясьнее сьвятло тваё ў цемры, і змрок твой [стане] як [сьвятло] апоўдні.

МАЦЬВЕЯ 25 : 31 – 46
31 А калі прыйдзе Сын Чалавечы ў славе Сваёй, і ўсе сьвятыя анёлы з Ім, тады Ён сядзе на пасадзе славы Сваёй.
32 І будуць сабраныя перад Ім усе народы; і Ён аддзеліць адных ад другіх, як пастух аддзяляе авечак ад казлоў.
33 І паставіць авечак праваруч Сябе, а казлоў — леваруч.
34 Тады скажа Валадар тым, якія праваруч Яго: “Ідзіце, дабраслаўлёныя Айцом Маім, вазьміце ў спадчыну Валадарства, падрыхтаванае вам ад заснаваньня сьвету.
35 Бо Я быў галодны, і вы далі Мне есьці; Я смагнуў, і вы напаілі Мяне; быў чужынцам, і вы прынялі Мяне,
36 быў голы, і вы апранулі Мяне; быў хворы, і вы адведалі Мяне; быў у вязьніцы, і вы прыйшлі да Мяне”.
37 Тады адкажуць Яму праведнікі, кажучы: “Госпадзе! Калі мы бачылі Цябе галодным і накармілі, ці сасьмяглым і напаілі?
38 Калі ж мы бачылі Цябе чужынцам і прынялі, ці голым і апранулі?
39 Калі ж мы бачылі Цябе хворым, ці ў вязьніцы, і прыйшлі да Цябе?”
40 І, адказваючы, Валадар скажа ім: “Сапраўды кажу вам: тое, што вы зрабілі аднаму з гэтых братоў Маіх меншых, вы Мне зрабілі”.
41 Тады скажа Ён і тым, якія леваруч: “Ідзіце ад Мяне, праклятыя, у агонь вечны, падрыхтаваны д’яблу і анёлам ягоным.
42 Бо Я быў галодны, і вы ня далі Мне есьці; смагнуў, і вы не напаілі Мяне;
43 быў чужынцам, і вы не прынялі Мяне; быў голы, і вы не апранулі Мяне; быў хворы і ў вязьніцы, і вы не адведалі Мяне”.
44 Тады і яны адкажуць Яму, кажучы: “Госпадзе, калі мы бачылі Цябе галодным, ці сасьмяглым, ці чужынцам, ці голым, ці хворым, ці ў вязьніцы, і не паслужылі Табе?”
45 Тады адкажа Ён ім, кажучы: “Сапраўды кажу вам: тое, што вы не зрабілі аднаму з гэтых меншых, Мне не зрабілі”.
46 І пойдуць гэтыя на пакараньне вечнае, а праведнікі — у жыцьцё вечнае».

ДЗЕІ 20 : 35
35 У-ва ўсім перасьцерагаў я вас, што, гэтак працуючы, мусім падтрымліваць нядужых і памятаць словы Госпада Ісуса, як Ён сказаў: “Шчасьлівей даваць, чым браць”».

МАЦЬВЕЯ 19 : 21
21 Ісус прамовіў да яго: «Калі хочаш быць дасканалым, ідзі, прадай маёмасьць тваю і раздай убогім, і будзеш мець скарб у небе, і прыходзь, ідзі за Мною».

ЛУКІ 14 : 12 – 14
12 Сказаў жа і таму, які запрасіў Яго: «Калі ладзіш бяседу ці вячэру, ня кліч сяброў тваіх, ані братоў тваіх, ані сваякоў тваіх, ані суседзяў багатых, каб і яны цябе не запрасілі, і ты атрымаў бы нагароду.
13 Але калі ты ладзіш пачастунак, запрашай убогіх, калекаў, кульгавых, сьляпых.
14 І шчасьлівы ты будзеш, што яны ня змогуць аднагародзіць табе, бо будзе аднагароджана табе ва ўваскрасеньне праведных».

1 ЯНА 3 : 17
17 А хто мае маёмасьць у сьвеце, і бачыць брата свайго ў патрэбе, і зачыняе ад яго нутро сваё, дык як любоў Божая застаецца ў ім?

ЯКУБА 1 : 27
27 Чыстая і беззаганная пабожнасьць перад Богам і Айцом ёсьць у тым, каб адведваць сіротаў і ўдоваў у горы іхнім і захоўваць сябе неапаганеным ад сьвету.

МІХЕЙ 6 : 8
8 Паведамлена табе, чалавеча, што добрае, і што ГОСПАД шукае ў цябе: каб ты чыніў суд [справядлівы], і любіў міласэрнасьць, і хадзіў пакорліва з Богам тваім.

ПРЫПОВЕСЬЦІ 22 : 9
9 Хто мае добрае вока, той будзе дабраслаўлёны, бо з хлеба свайго дае ўбогаму.

ЛУКІ 4 : 16 – 21
16 І прыйшоў у Назарэт, дзе быў выхаваны, і ўвайшоў паводле звычаю Свайго ў дзень суботні ў сынагогу, і ўстаў чытаць.
17 І далі Яму кнігу прарока Ісаі; і Ён, разгарнуўшы кнігу, знайшоў месца, дзе было напісана:
18 «Дух Госпада на Мне, бо Ён памазаў Мяне дабравесьціць убогім, паслаў Мяне аздараўляць скрышаных сэрцам, абвяшчаць вязьням вызваленьне і сьляпым — вяртаньне зроку, пусьціць змучаных на свабоду,
19 і абвяшчаць год Госпада прыемны».
20 І, згарнуўшы кнігу, аддаў паслугачу і сеў; і вочы ўсіх у сынагозе былі зьвернуты на Яго.
21 А Ён пачаў гаварыць ім: «Сёньня споўнілася Пісаньне гэтае, [якое] ў вушах вашых».

1 ЦІМАФЕЯ 5 : 8
8 А калі хто пра сваіх, і асабліва, пра хатніх ня дбае, той адрокся ад веры і горшы за бязьвернага.

ЛУКІ 12 : 33
33 Прадавайце маёмасьць вашую і давайце міласьціну; учыніце сабе кайстры, якія не старэюць, скарб у небе, які не зьнікае, куды злодзей не набліжаецца, і дзе моль ня нішчыць.

ПРЫПОВЕСЬЦІ 14 : 21
21 Хто цураецца бліжняга свайго, той грашыць, а хто літуецца над бедным, той шчасьлівы.

МАЦЬВЕЯ 6 : 1 – 4
1 Сьцеражыцеся, не рабіце міласьціны вашае перад людзьмі з тым, каб яны бачылі вас, бо тады ня будзеце мець нагароды ад Айца вашага, Які ў небе.
2 Калі ж даеш міласьціну, не трубі перад сабою, як робяць крывадушнікі ў сынагогах і на вуліцах, каб людзі славілі іх. Сапраўды кажу вам: яны ўжо атрымліваюць нагароду сваю.
3 У цябе ж, калі ты робіш міласьціну, няхай левая рука твая ня ведае, што робіць правая,
4 каб міласьціна твая была ўтоена, і Айцец твой, Які бачыць утоенае, дасьць табе яўна.

ГАЛЯТАЎ 2 : 10
10 толькі каб мы памяталі пра ўбогіх, што я гэтаксама і намагаўся рабіць.

Comments

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *