Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае Серабро
ЭЗЭКІЭЛЬ 27 : 12
12 Таршыш гандляваў з табой дзеля мноства ўсякага багацьця; срэбра і жалеза, цыну і волава давалі [табе] за тавары твае.
ПРЫПОВЕСЬЦІ 17 : 3
3 Літавальны гаршчок — для срэбра, і горан — для золата, а сэрцы выпрабоўвае ГОСПАД.
ПРЫПОВЕСЬЦІ 25 : 4
4 Аддзялі жужаль ад срэбра, і выйдзе ў майстра начыньне.
ПРЫПОВЕСЬЦІ 26 : 23
23 Як гліна, паліваная срэбрам з жужалем, так гарачыя вусны і ліхое сэрца.
ЭЗЭКІЭЛЬ 22 : 22
22 Як срэбра топіцца ў сярэдзіне горана, так і вы будзеце растопленыя ў сярэдзіне яго, і даведаецеся, што Я, ГОСПАД, выліў на вас лютасьць Маю”».
ЯРЭМІЯ 6 : 30
30 Называюць іх срэбрам адкінутым, бо адкінуў іх ГОСПАД».
ЗАХАРЫЯ 13 : 9
9 І Я правяду гэтую трэцюю [частку] праз агонь, і ачышчу іх, як ачышчаюць срэбра, і выспрабую іх, як выпрабоўваюць золата. Ён будзе клікаць імя Маё, і Я адкажу яму і скажу: «Гэта народ Мой», і ён скажа: «ГОСПАД — [гэта] Бог мой!»
БЫЦЬЦЁ 13 : 2
2 І быў Абрам вельмі багаты статкамі, срэбрам і золатам.
БЫЦЬЦЁ 17 : 12
12 У восьмы дзень ад нараджэньня няхай будзе абрэзаны ў вас кожны мужчынскага роду ў пакаленьнях вашых, народжаны ў доме або куплены за грошы ў кожнага чужынца, які ня ёсьць з насеньня твайго.
БЫЦЬЦЁ 20 : 16
16 А Сары сказаў: «Вось, я даю тысячу срэбнікаў брату твайму. Няхай гэта будзе табе заслонаю перад вачамі ўсіх, якія з табою, і перад усімі ты без віны».
БЫЦЬЦЁ 23 : 16
16 I паслухаў Абрагам Эфрона; і адважыў Абрагам Эфрону срэбра, пра якое ён казаў услых сыноў Хета, чатырыста сыкляў срэбра, якое ўжывалася ў купцоў.
АМОС 8 : 6
6 каб купляць бедных за срэбра і ўбогага — за [пару] сандалаў, і продаць высеўкі збожжа».
МАЦЬВЕЯ 10 : 9
9 Не бярыце з сабою ані золата, ані срэбра, ані медзі ў паясы вашыя,
МАЦЬВЕЯ 26 : 15
15 Ён сказаў: «Што хочаце мне даць, і я вам выдам Яго?» А яны паставілі яму трыццаць срэбнікаў.
МАРКА 14 : 11
11 Яны ж, пачуўшы, узрадаваліся і абяцалі даць яму грошы. І ён шукаў, як у адпаведны час Яго выдаць.
ВЫХАД 26 : 19
19 I сорак срэбных падставак зробіш пад дваццаць дошак; дзьве падстаўкі пад адну дошку да двух шыпоў ейных, і дзьве падстаўкі пад другую дошку да двух шыпоў ейных.
ВЫХАД 27 : 17
17 Усе слупы вакол панадворку злучаны срэбнымі клямкамі; кручкі ў іх — срэбныя, а падстаўкі да іх — мядзяныя.
ВЫХАД 35 : 24
24 I кожны, хто ахвяроўваў дар срэбра і медзі, прыносіў гэты дар для ГОСПАДА. І кожны, у каго знайшлося дрэва акацыі, прыносіў [яго] на ўсялякую патрэбу служэньня.
Leave a Reply