Пра што гаворыць Біблія святы дух – Усе біблейскія вершы пра святы дух

Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае святы дух

ЯНА 14 : 26
26 Абаронца ж, Дух Сьвяты, Якога пашле Айцец у імя Маё, навучыць вас усяго і нагадае вам усё, што Я казаў вам.

ДЗЕІ 2 : 38
38 Пётар жа прамовіў да іх: «Навярніцеся, і няхай кожны з вас будзе ахрышчаны ў імя Ісуса Хрыста дзеля адпушчэньня грахоў, і возьмеце дар Сьвятога Духа.

ЦІТА 3 : 5
5 Ён збавіў нас ня дзеля ўчынкаў праведнасьці, якія мы ўчынілі, але паводле літасьці Сваёй, праз лазьню адраджэньня і абнаўленьня Духам Сьвятым,

ЯНА 8 : 32
32 І спазнаеце праўду, і праўда вызваліць вас».

ДЗЕІ 1 : 8
8 але вы возьмеце сілу, як зыйдзе на вас Дух Сьвяты, і будзеце Мне сьведкамі ў Ерусаліме, і ў-ва ўсёй Юдэі і Самарыі, і нават да краю зямлі».

ЭФЭСЦАЎ 4 : 30
30 І не засмучайце Сьвятога Духа Божага, Якім вы запячатаныя на дзень адкупленьня.

МАЦЬВЕЯ 28 : 19
19 Дык ідзіце, вучыце ўсе народы, хрысьцячы іх у імя Айца, і Сына, і Сьвятога Духа,

1 КАРЫНЬЦЯНАЎ 3 : 16 – 17
16 Ці вы ня ведаеце, што вы — бажніца Божая, і Дух Божы жыве ў вас?
17 Калі хто зьнішчыць бажніцу Божую, таго зьнішчыць Бог, бо бажніца Божая сьвятая, а гэтая [бажніца] — вы.

РЫМЛЯНАЎ 15 : 13
13 А Бог надзеі няхай напоўніць вас усякай радасьцю і супакоем у веры, каб памножыць у вас надзею моцаю Духа Сьвятога.

Comments

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *