Пра што гаворыць Біблія святло – Усе біблейскія вершы пра святло

Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае святло

ЯНА 8 : 12
12 Тады ізноў сказаў Ісус да іх, кажучы: «Я — сьвятло сьвету. Хто ідзе за Мною, той ня будзе хадзіць у цемры, але будзе мець сьвятло жыцьця».

1 ЯНА 1 : 7
7 А калі ходзім у сьвятле, як Ён у сьвятле, маем супольнасьць між сабою, і кроў Ісуса Хрыста, Сына Ягонага, ачышчае нас ад усякага грэху.

ЯНА 1 : 5
5 І сьвятло ў цемры сьвеціць, і цемра не агарнула яго.

МАЦЬВЕЯ 5 : 16
16 Гэтак няхай сьвятло вашае сьвеціць перад людзьмі, каб яны бачылі вашыя добрыя справы і славілі Айца вашага, Які ў небе.

МАЦЬВЕЯ 5 : 14
14 Вы — сьвятло сьвету. Ня можа схавацца горад, які стаіць на вяршыні гары.

ЭФЭСЦАЎ 5 : 8
8 Вы былі некалі цемрай, а цяпер — сьвятло ў Госпадзе; хадзіце ж, як дзеці сьвятла,

ПСАЛЬМЫ 119 : 105
105 Слова Тваё — сьветач для ног маіх і сьвятло на сьцежцы маёй.

1 ЯНА 1 : 5
5 І вось тое абяцаньне, якое мы чулі ад Яго і абвяшчаем вам, — Бог ёсьць сьвятло, і няма ў Ім аніякае цемры.

ПСАЛЬМЫ 27 : 1
1 Давіда. ГОСПАД — сьвятло маё і збаўленьне маё. Каго мне баяцца? ГОСПАД — апора жыцьця майго. Каго мне палохацца?

ЯНА 12 : 35
35 Тады сказаў ім Ісус: «Яшчэ на кароткі час сьвятло з вамі. Хадзіце, пакуль маеце сьвятло, каб цемра вас не агарнула; а хто ходзіць у цемры, той ня ведае, куды ідзе.

1 ПЯТРА 2 : 9
9 А вы — выбраны род, валадарнае сьвятарства, народ сьвяты, людзі, атрыманыя як удзел, каб абвяшчаць цноты Таго, Які паклікаў вас з цемры ў дзівоснае сьвятло Сваё,

ЭФЭСЦАЎ 5 : 14
14 таму сказана: «Устань, ты, які сьпіш, і ўваскрэсьні з мёртвых, і асьвеціць цябе Хрыстос».

МАЦЬВЕЯ 4 : 16
16 народ, які сядзеў у цемры, убачыў сьвятло вялікае, і тым, што сядзелі ў краіне і ценю сьмерці, сьвятло зазьзяла».

2 КАРЫНЬЦЯНАЎ 4 : 6
6 Таму што Бог, Які сказаў з цемры зазьзяць сьвятлу, Сам зазьзяў у сэрцах нашых дзеля прасьвятленьня [нас] пазнаньнем славы Божае ў абліччы Ісуса Хрыста.

ІСАЯ 42 : 16
16 І Я павяду сьляпых па шляху, якога ня ведаюць, і па сьцежках, якіх ня ведаюць, дам ім хадзіць. І перамяню цемру перад абліччам іхнім у сьвятло, і крывыя шляхі выпрастую. Гэтыя ўсе словы Я споўню і не пакіну іх.

ІСАЯ 58 : 8
8 Тады зазіхціць сьвятло тваё, як зараніца, і рана твая хутка загоіцца, і пойдзе перад абліччам тваім праведнасьць твая, а слава ГОСПАДА будзе ісьці за табой.

ЛУКІ 11 : 34
34 Сьветач цела ёсьць вока; дык вось, калі вока тваё будзе чыстае, тады і ўсё цела тваё сьветлае, а калі яно будзе злое, тады і цела тваё цёмнае.

ПСАЛЬМЫ 119 : 130
130 Адкрыцьцё словаў Тваіх асьвятляе, дае разуменьне неразумным.

ЯНА 9 : 5
5 Пакуль Я ў сьвеце, Я —сьвятло сьвету».

ЯНА 12 : 36
36 Пакуль маеце сьвятло, верце ў сьвятло, каб сталіся вы сынамі сьвятла». Гэта сказаў Ісус і, адыйшоўшы, схаваўся ад іх.

Comments

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *