Пра што гаворыць Біблія святкаванне – Усе біблейскія вершы пра святкаванне

Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае святкаванне

ПСАЛЬМЫ 150 : 1 – 6
1 Альлелюя! Хвалеце Бога ў сьвятыні Ягонай, хвалеце Яго ў прасьцягу моцы Ягонай!
2 Хвалеце Яго за магутнасьць Ягоную; хвалеце Яго дзеля мноства велічы Ягонай!
3 Хвалеце Яго гукам трубаў, хвалеце Яго на псалтыры і гусьлях!
4 Хвалеце Яго з бубнамі і карагодамі; хвалеце Яго на струнах і жалейках!
5 Хвалеце Яго на цымбалах гучных; хвалеце Яго на цымбалах галосных!
6 Усякае дыханьне няхай хваліць ГОСПАДА! Альлелюя!

1 КАРЫНЬЦЯНАЎ 10 : 31
31 Дык ці ясьцё, ці п’іцё, ці нешта робіце, усё рабіце на славу Божую.

РЫМЛЯНАЎ 14 : 5 – 6
5 Нехта судзіць [па-рознаму] дзень супраць дня, а нехта судзіць усякі дзень [аднолькава]. Кожны будзь пэўны ў сваім розуме.
6 Хто адрозьнівае дні, дзеля Госпада адрозьнівае; і хто не адрозьнівае дзён, дзеля Госпада не адрозьнівае. Хто есьць, дзеля Госпада есьць, бо дзякуе Богу. I хто ня есьць, дзеля Госпада ня есьць, і дзякуе Богу.

МАЦЬВЕЯ 2 : 11
11 І, увайшоўшы ў дом, убачылі Дзіцятка з Марыяй, маці Ягонай, і, упаўшы, пакланіліся Яму; і, адчыніўшы скарбы свае, прынесьлі Яму падарункі: золата, ладан і сьмірну.

1 КАРЫНЬЦЯНАЎ 5 : 8
8 Так што будзем сьвяткаваць не са старою кісьляю, ня з кісьляй ліхоты і зласьлівасьці, але з праснакамі шчырасьці і праўды.

Comments

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *