Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае святасць жыцця
БЫЦЬЦЁ 1 : 27
27 І стварыў Бог чалавека на вобраз Свой, на вобраз Божы стварыў яго, мужчыну і жанчыну стварыў іх.
ЯРЭМІЯ 1 : 5
5 «Перш, чым Я ўфармаваў цябе ва ўлоньні [маці], Я ведаў цябе; перш, чым ты выйшаў з чэрава, Я пасьвяціў цябе, прарокам для народаў Я паставіў цябе».
ВЫХАД 20 : 13
13 Ня будзеш забіваць [як забойца].
БЫЦЬЦЁ 9 : 6
6 Хто праліе кроў чалавека, таго кроў будзе праліта рукою чалавека, бо чалавек зроблены на вобраз Божы.
ІСАЯ 49 : 16
16 Вось, Я запісаў цябе на далонях Маіх, муры твае перада Мною заўсёды.
ПСАЛЬМЫ 127 : 3
3 Вось, спадчына ад ГОСПАДА — дзеці, узнагарода Ягоная — плод чэрава.
ЛУКІ 12 : 6 – 7
6 Ці ня пяць вераб’ёў прадаюцца за два асары? І аніводзін з іх не забыты перад Богам.
7 Але ў вас і валасы на галаве ўсе палічаны. Дык ня бойцеся; вы даражэй за многіх вераб’ёў.
ПСАЛЬМЫ 139 : 13 – 16
13 Бо Ты стварыў ныркі мае, выткаў мяне ва ўлоньні маці маёй.
14 Слаўлю Цябе, бо я захапляльна і дзівосна збудаваны; цудоўныя справы Твае, і душа мая ведае [гэта] добра.
15 Не былі схаваныя косткі мае перад Табою, калі я кшталтаваўся пад заслонай, быў вытканы ў глыбінях зямлі.
16 Зародак мой бачылі вочы Твае; і ў кнізе Тваёй запісаны ўсе дні, што былі вызначаны, калі яшчэ ніводнага з іх не было.
Leave a Reply