Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае Саўдзел
ПСАЛЬМЫ 50 : 18
18 Калі бачыш злодзея, маеш упадабаньне ў ім, і з чужаложнікамі частка твая.
ПРЫПОВЕСЬЦІ 29 : 24
24 Хто супольнічае са злодзеем, ненавідзіць душу сваю, ён чуе праклёны, але не выяўляе [гэтага].
РЫМЛЯНАЎ 1 : 32
32 Яны, пазнаўшы пастанову Божую, што тыя, хто гэткае ўчыняе, вартыя сьмерці, ня толькі гэтае робяць, але і ўхваляюць тых, хто робіць [гэтае].
2 ЯНА 1 : 11
11 бо хто кажа радавацца яму, той супольнічае ў злых учынках ягоных.
МАЦЬВЕЯ 14 : 8
8 Яна ж, падвучаная маці сваёй, сказала: «Дай мне тут на місе галаву Яна Хрысьціцеля».
МАРКА 6 : 25
25 І яна, адразу шпарка вярнуўшыся да валадара, прасіла, кажучы: «Хачу, каб неадкладна даў ты мне на місе галаву Яна Хрысьціцеля».
МАЦЬВЕЯ 27 : 26
26 Тады ён вызваліў ім Бараббу, а Ісуса, убічаваўшы, выдаў, каб быў укрыжаваны.
МАРКА 15 : 15
15 Дык Пілат, хочучы дагадзіць натоўпу, адпусьціў ім Бараббу, а Ісуса, убічаваўшы, выдаў на ўкрыжаваньне.
ЛУКІ 23 : 25
25 вызваліў ім таго, хто за паўстаньне і забойства быў кінуты ў вязьніцу, якога яны прасілі, а Ісуса выдаў на іх волю.
ЯНА 19 : 16
16 Тады ён выдаў ім Яго, каб быў укрыжаваны. Яны ўзялі Ісуса і павялі.
Leave a Reply