Пра што гаворыць Біблія сарказм – Усе біблейскія вершы пра сарказм

Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае сарказм

МАЦЬВЕЯ 5 : 37
37 Але няхай будзе слова вашае: “Так, так”, “Не, не”, а што больш таго, тое ад злога.

ЭФЭСЦАЎ 4 : 29
29 Аніякае благое слова няхай не выходзіць з вуснаў вашых, а толькі добрае дзеля збудаваньня ў веры, каб ласку давала тым, што слухаюць.

ЭФЭСЦАЎ 5 : 4
4 ані агідныя і пустыя словы або жарты непрыстойныя, але лепш падзяка.

ПРЫПОВЕСЬЦІ 26 : 18 – 19
18 Як вар’ят, які кідае агонь, стрэлы і сьмерць,
19 так чалавек, які падманвае бліжняга свайго і кажа: «Гэта я жартую».

ПРЫПОВЕСЬЦІ 18 : 21
21 Сьмерць і жыцьцё ў руцэ языка; хто любіць яго, будзе есьці плады ягоныя.

1 ВАЛАДАРОЎ 18 : 27
27 І апоўдні Ільля пачаў сьмяяцца з іх, і казаў: «Клічце моцным голасам, бо гэта ж бог. Можа, ён нечым заняты, або недзе выйшаў, або ў дарозе, або сьпіць, і яго трэба пабудзіць».

ЯКУБА 3 : 1 – 18
1 Ня многія рабіцеся настаўнікамі, браты мае, ведаючы, што мы большы атрымаем прысуд,
2 бо ўсе мы шмат спатыкаемся. Хто не спатыкаецца ў слове, той дасканалы чалавек, які мае моц, каб зацугляць і ўсё цела.
3 Вось, мы ўкладаем цуглі ў рот коням, каб мець пэўнасьць у іх, і кіруем усім целам іхнім.
4 Вось і караблі, такія вялікія, і вятры магутныя іх носяць, а невялікім стырном кіруюцца, куды корнік хоча.
5 Гэтак і язык — малы член, а шмат узносіцца. Вось, маленькі агонь, а які вялікі лес запальвае.
6 І язык — агонь, сьвет няправеднасьці. Язык гэтак зьмяшчаецца сярод членаў нашых, што апаганьвае ўсё цела, і запальвае круг жыцьця, і сам запальваецца ад геенны.
7 Бо ўсякая прырода зьвяроў, і птушак, і паўзуноў, і марскіх жывёлаў таймуецца і ўтаймавана прыродаю чалавечаю,
8 а языка ніхто з людзей утаймаваць ня можа; ён — нястрымнае ліха, поўны сьмяротнай атруты.
9 Ім дабраслаўляем Бога і Айца і ім праклінаем людзей, што створаны на падабенства Бога;
10 з тых самых вуснаў выходзіць дабраслаўленьне і праклён. Не павінна быць гэтак, браты мае.
11 Ці з аднаго жарала крыніцы выцякае салодкая і горкая [вада]?
12 Ня можа, браты мае, фігавае дрэва радзіць аліўкі, або вінаградная лаза — фігі; гэтаксама адна крыніца — даваць салёную і салодкую ваду.
13 Хто з вас мудры і мае розум, няхай пакажа гэта справамі сваімі праз добры лад жыцьця з ціхасьцю мудрасьці.
14 А калі ў вашым сэрцы вы маеце горкую зайздрасьць і сварлівасьць, не вывышайцеся і не хлусіце насуперак праўдзе.
15 Гэта ня ёсьць мудрасьць, якая з вышыні зыходзіць, але зямная, душэўная, дэманава,
16 бо дзе зайздрасьць і сварлівасьць, там бязладзьдзе і ўсякія благія рэчы.
17 Але мудрасьць, якая з вышыні, па-першае, — чыстая, пасьля — мірная, спагадная, саступлівая, поўная літасьці і добрых пладоў, бесстаронная і некрывадушная.
18 Плод жа праведнасьці ў супакоі сеецца тымі, якія робяць супакой.

1 ЦІМАФЕЯ 4 : 7
7 А паганых і бабскіх баек цурайся, але практыкуйся ў пабожнасьці.

ПРЫПОВЕСЬЦІ 26 : 16
16 Гультай мудрэйшы ў вачах сваіх за сямёх, што адказваюць з разуменьнем.

БЫЦЬЦЁ 4 : 9
9 І сказаў ГОСПАД Каіну: «Дзе Абэль, брат твой?» А той сказаў: «Ня ведаю. Ці ж я вартаўнік брата майго?»

СУДЗЬДЗЯЎ 10 : 14
14 Ідзіце і клічце багоў, якіх вы выбралі, няхай яны вас ратуюць у час гора!»

ВЫХАД 14 : 11
11 I сказалі Майсею: «Ці ж не было магілаў у Эгіпце, што ты ўзяў нас паміраць у пустыні? Што гэта ты зрабіў нам, што вывеў нас з Эгіпту?

ЁЎ 38 : 5
5 Хто даў меру ёй, ці ты ведаеш? Або хто працягнуў над ёй вяроўку мерную?

НЭЭМІЯ 4 : 1 – 2
1 І сталася, калі пачуў Санвалат, што мы будуем мур, ён раззлаваўся, і вельмі загневаўся, і сьмяяўся з Юдэяў,
2 і казаў пры братах сваіх і пры войску Самаранскім, і сказаў: «Што робяць гэтыя нікчэмныя Юдэі? Няўжо ім гэта дазволяць? Няўжо яны будуць складаць ахвяры? Няўжо яны скончаць у [нейкі] дзень? Няўжо яны ажывяць камяні з купаў друзу, якія спаленыя [агнём]?»

ЁЎ 12 : 2
2 «Сапраўды, вы — толькі людзі, і з вамі памрэ мудрасьць вашая.

2 КАРЫНЬЦЯНАЎ 12 : 16
16 Дык няхай я сам не абцяжарваў вас, але можа, як хітрун, подступам браў з вас?

ЯНА 19 : 3
3 і казалі: «Радуйся, Валадару Юдэйскі!», і білі Яго па шчаках.

Comments

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *