Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае Самаўпраўства
ЛІКІ 16 : 3
3 І выступілі яны супраць Майсея і супраць Аарона, і сказалі ім: «Досыць вам, бо ўся грамада, усе — сьвятыя, і пасярод іх ёсьць ГОСПАД. Дык чаму вы ставіце сябе вышэй царквы ГОСПАДА?»
ДРУГАЗАКОНЬНЕ 9 : 6
6 Дык ведай, што не дзеля праведнасьці тваёй ГОСПАД, Бог твой, даў табе гэтую добрую зямлю на ўласнасьць, бо ты — народ з цьвёрдым каркам.
1 САМУЭЛЯ 2 : 9
9 Ён захоўвае крокі сьвятых Сваіх, а бязбожнікі ў цемры зьнікаюць, бо ня сілаю сваёю перамагае чалавек.
ЁЎ 6 : 13
13 Ці я маю дапамогу для сябе і ці ёсьць для мяне ратунак?
ЁЎ 11 : 6
6 і адкрыў табе таямніцы мудрасьці, што вышэй за ўсякае разуменьне! І ты даведаешся, што Бог забыўся пра беззаконьні твае.
ЁЎ 12 : 2
2 «Сапраўды, вы — толькі людзі, і з вамі памрэ мудрасьць вашая.
ЁЎ 13 : 3
3 Я хачу гаварыць з Усемагутным і прагну Богу прадставіць [справу маю].
ЁЎ 13 : 13
13 Памаўчыце крыху, а я буду гаварыць, і няхай што заўгодна прыйдзе на мяне.
ЁЎ 13 : 15
15 Хоць бы і забіў мяне [Бог], буду мець у Ім надзею і буду абараняць шляхі мае перад абліччам Ягоным.
ЁЎ 13 : 19
19 Хто будзе судзіцца са мной? Тады я змоўкну, і [гатовы] памерці.
ЁЎ 16 : 18
18 О, зямля! Не закрый крыві маёй, і няхай лямант мой не замаўчыць у табе.
ЁЎ 18 : 4
4 Што ты губіш душу тваю ў гневе тваім? Ці ж дзеля цябе апусьцее зямля, і з месца свайго зварухнецца скала?
ЁЎ 21 : 29
29 Ці вы не пыталіся некага з падарожнікаў і словаў іхніх вы не зразумелі,
ЁЎ 22 : 3
3 Што за карысьць Усемагутнаму, калі ты праведны, або што Яму дасьць, калі шлях твой беззаганны?
ЁЎ 32 : 2
2 І ўзгарэўся гневам Элігу, сын Барахеэля Бузяніна, з роду Рама. І запалаў ён гневам на Ёва, бо той лічыў душу сваю больш праведнай за Бога.
ЁЎ 33 : 9
9 “Чысты я, бяз грэху, беззаганны, і няма віны ў-ва мне.
ЁЎ 35 : 2
2 «Што ты лічыш слушным, калі ты сказаў: “Праведнасьць мая большая, чым у Бога”?
ЁЎ 35 : 8
8 Чалавеку, падобнаму да цябе, ліхота твая [шкодзіць], а праведнасьць твая [патрэбна] сыну чалавечаму.
ПСАЛЬМЫ 10 : 6
6 Ён гаворыць у сэрцы сваім: «Я не пахіснуся, з пакаленьня ў пакаленьне ліха ня будзе [ў мяне]».
ПРЫПОВЕСЬЦІ 12 : 15
15 Шлях неразумнага слушны ў вачах ягоных, але мудры той, хто слухае параду.
ПРЫПОВЕСЬЦІ 14 : 12
12 Ёсьць шлях, які слушны ў вачах чалавека, але канец яго — шляхі сьмерці.
ПРЫПОВЕСЬЦІ 16 : 2
2 Усе шляхі чалавека чыстыя ў вачах ягоных, але ГОСПАД узважвае душы.
ПРЫПОВЕСЬЦІ 20 : 6
6 Багата людзей абвяшчае пра міласэрнасьць сваю, але праўдамоўнага чалавека хто можа знайсьці?
ПРЫПОВЕСЬЦІ 21 : 2
2 Усе шляхі чалавека слушныя ў вачах ягоных, але ГОСПАД узважвае сэрцы.
ПРЫПОВЕСЬЦІ 25 : 14
14 Як хмары і вецер без дажджу, так чалавек, які хваліцца падарункам фальшывым.
ПРЫПОВЕСЬЦІ 25 : 27
27 Як нядобра есьці шмат мёду, так дамагацца сваёй славы ня ёсьць слава.
ПРЫПОВЕСЬЦІ 26 : 12
12 Ці бачыў ты чалавека, мудрага ў вачах сваіх? На дурня большая надзея, чым на такога.
Leave a Reply