Пра што гаворыць Біблія самакалецтва – Усе біблейскія вершы пра самакалецтва

Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае самакалецтва

1 КАРЫНЬЦЯНАЎ 6 : 19 – 20
19 Або вы ня ведаеце, што цела вашае ёсьць бажніца Духа Сьвятога, Які ў вас, Якога вы маеце ад Бога, і што вы не свае?
20 Бо вы купленыя дарагою цаною. Таму слаўце Бога ў целе вашым і ў духу вашым, якія ёсьць Божыя.

ЛЯВІТ 19 : 28
28 Не рабіце нарэзы на целе вашым [на знак жалобы] па памерлых і не наколвайце надпісы на скуры. Я — ГОСПАД!

1 ПЯТРА 5 : 7
7 Усе турботы свае ўскладайце на Яго, бо Ён клапоціцца пра вас.

2 ЦІМАФЕЯ 1 : 7
7 бо даў нам Бог ня духа палахлівасьці, але сілы, і любові, і цьвярозага мысьленьня.

ДРУГАЗАКОНЬНЕ 14 : 1
1 Вы — сыны ГОСПАДА, Бога вашага; ня будзеце рабіць нарэзы на скуры, і ня будзеце выстрыгаць валасоў над вачыма вашымі па памёршых,

ПРЫПОВЕСЬЦІ 8 : 36
36 а хто грашыць супраць мяне, шкодзіць душы сваёй; усе, якія ненавідзяць мяне, любяць сьмерць».

ПСАЛЬМЫ 34 : 18 – 19
18 [Праведныя] крычаць, і ГОСПАД чуе іх, і ад усіх бедаў іхніх ратуе іх.
19 ГОСПАД блізкі да тых, у каго сэрца скрышанае, і збаўляе тых, у каго дух разьбіты.

ГЕБРАЯЎ 4 : 15 – 16
15 Бо маем Першасьвятара не такога, што ня можа спачуваць слабасьцям нашым, але такога, які, падобна нам, дазнаў спакушэньня ў-ва ўсім, апрача грэху.
16 Дык будзем набліжацца з адвагаю да пасаду ласкі, каб атрымаць літасьць і знайсьці ласку дапамогі ў адпаведны час.

1 ПЯТРА 5 : 6 – 7
6 Дык скарыцеся пад уладную руку Божую, каб Ён узьвялічыў вас у свой час.
7 Усе турботы свае ўскладайце на Яго, бо Ён клапоціцца пра вас.

1 КАРЫНЬЦЯНАЎ 10 : 13
13 Вас наведала спакуса ня іншая, як чалавечая. Але верны Бог, Які не пакіне вас быць спакушанымі больш, чым вы можаце [вытрымаць], але са спакусай зробіць і выхад, каб вы маглі яе перанесьці.

РЫМЛЯНАЎ 12 : 2
2 і не прыпадабняйцеся веку гэтаму, але перамяняйцеся праз абнаўленьне розуму вашага, каб вам выпрабаваць, што ёсьць воля Божая, што добрае, і прыемнае [Богу], і дасканалае.

1 ЯНА 1 : 9
9 Калі вызнаем грахі нашыя, Ён верны і праведны, каб дараваць нам грахі і ачысьціць нас ад усякае няправеднасьці.

ФІЛІПЯНАЎ 3 : 2
2 Зважайце на сабак, зважайце на благіх работнікаў, зважайце на нібыта абрэзаных,

ПСАЛЬМЫ 55 : 22
22 гладкія, як тое масла, вусны ягоныя, а ў сэрцы — варожасьць; словы ягоныя лагаднейшыя за алей, але яны — мячы аголеныя.

1 ВАЛАДАРОЎ 18 : 24 – 29
24 І няхай яны будуць клі­каць імя багоў сваіх, а я буду клікаць імя ГОСПАДА. І Бог, Які адкажа [і спашле] агонь, Той ёсьць Бог!» І ўвесь народ адказаў, і сказаў: «Добрае гэта слова».
25 І сказаў Ільля прарокам Баала: «Выберыце сабе аднаго бычка, і падрыхтуйце [яго] першыя, бо вас шмат, і клічце імя багоў вашых, але не падкладайце агонь».
26 І ўзялі яны бычка, якога ён даў ім, і падрыхтавалі, і клікалі імя Баала ад раніцы аж да паўдня, кажучы: «Баал, адкажы нам!» Але не было ані голасу, ані адказу. І яны скакалі кругом ахвярніка, які зрабілі.
27 І апоўдні Ільля пачаў сьмяяцца з іх, і казаў: «Клічце моцным голасам, бо гэта ж бог. Можа, ён нечым заняты, або недзе выйшаў, або ў дарозе, або сьпіць, і яго трэба пабудзіць».
28 І крычалі яны моцным голасам, і калечылі сябе паводле звычаю свайго нажамі і дзідамі, аж лілася з іх кроў.
29 І прайшоў поўдзень, а яны ўсё прарочылі аж да часу складаньня ахвяраў хлебных, але не было ані голасу, ані адказу, ані ўвагі [да малітвы іхняй].

ПСАЛЬМЫ 109 : 2 – 5
2 Бо вусны бязбожныя і вусны здрадлівыя расчыніліся супраць мяне, гавораць са мною языком хлусьлівым.
3 І словамі нянавісьці атачылі мяне, і ваююць супраць мяне без прычыны.
4 За любоў маю яны супрацьстаяць мне, а я малюся.
5 Яны заплацілі мне злом за дабро, і нянавісьцю — за любоў маю.

ЯНА 3 : 16
16 Бо так палюбіў Бог сьвет, што Сына Свайго Адзінароднага аддаў, каб кожны, хто верыць у Яго, не загінуў, але меў жыцьцё вечнае.

Comments

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *