Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае Самагубства
АМОС 9 : 2
2 Нават калі яны закапаюцца ў апраметную, адтуль рука Мая возьме іх. Нават калі яны ўзьлезуць у неба, адтуль Я скіну іх.
АДКРЫЦЬЦЁ 9 : 6
6 І ў тыя дні людзі будуць шукаць сьмерці і ня знойдуць яе, і будуць жадаць памерці, і сьмерць будзе ўцякаць ад іх.
МАЦЬВЕЯ 4 : 6
6 і кажа Яму: «Калі Ты — Сын Божы, кінься ўніз, бо напісана: “Анёлам Сваім загадае пра Цябе, і на руках панясуць Цябе, каб не спатыкнуўся аб камень нагою Тваёю”».
ЛУКІ 4 : 11
11 і: “На руках панясуць Цябе, каб не спатыкнуўся аб камень нагою Тваёю”».
СУДЗЬДЗЯЎ 16 : 30
30 І сказаў Самсон: «Няхай памрэ душа мая разам з Філістынцамі!» І страсянуў ён моцна слупы, і ўпаў дом на ўсіх князёў, і на ўсіх іншых, якія там былі. І тых, якіх ён тады забіў, сам гінучы, было болей, чым тых, якіх ён пазабіваў у час усяго жыцьця свайго.
1 САМУЭЛЯ 31 : 5
5 І ўбачыў збраяносец, што Саўл памёр, і таксама кінуўся на меч свой, і разам з ім памёр.
1 ЛЕТАПІСАЎ 10 : 5
5 І ўбачыў збраяносец, што Саўл памёр, і сам упаў на меч, і памёр.
2 САМУЭЛЯ 17 : 23
23 А Ахітафэль убачыў, што не была выканана парада ягоная, і ён асядлаў асла, і ўстаў, і вярнуўся ў дом свой у горад свой, і даў загад адносна дому свайго, і павесіўся, і памёр, і быў пахаваны ў магіле бацькі свайго.
1 ВАЛАДАРОЎ 16 : 18
18 І сталася, калі Зімры ўбачыў, што горад здабыты, ён увайшоў у вежу дому валадара, і падпаліў дом валадара агнём, і памёр
МАЦЬВЕЯ 27 : 5
5 І, кінуўшы срэбра ў бажніцы, ён выйшаў і, адыйшоўшы, павесіўся.
ДЗЕІ 1 : 18
18 Ён, што праўда, прыдбаў поле за нагароду няправеднасьці і, рынуўшыся, разьдзёрся папалове, і вываліліся ўсе ўнутранасьці ягоныя,
Leave a Reply