Пра што гаворыць Біблія Самавольства – Усе біблейскія вершы пра Самавольства

Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае Самавольства

2 ЛЕТАПІСАЎ 30 : 8
8 Цяпер не рабіце цьвёрдымі каркі вашыя, як бацькі вашыя, дайце руку ГОСПАДУ, і прыходзьце ў сьвятыню Ягоную, якую Ён асьвяціў на вякі; і служыце ГОСПАДУ, Богу вашаму, і Ён адверне ад вас полымя гневу Свайго.

ПСАЛЬМЫ 75 : 5
5 Я кажу да тых, якія хваляцца сабою: “Не хваліцеся!”, і да бязбожных: “Не падымайце рогі!

2 ВАЛАДАРОЎ 17 : 14
14 Але яны ня слухалі і цьвёрдым зрабілі карак свой, як карак бацькоў іхніх, якія не хацелі верыць ГОСПАДУ, Богу свайму.

НЭЭМІЯ 9 : 16
16 Але яны і бацькі нашыя дзейнічалі падступна, і зрабілі цьвёрдымі каркі свае, і ня слухалі прыказаньняў Тваіх.

НЭЭМІЯ 9 : 29
29 І Ты папярэджваў іх, каб вярнуць іх да Закону Твайго, але яны дзейнічалі падступна і ня слухалі прыказаньняў Тваіх, і грашылі супраць судоў Тваіх, праз якія жыць будзе чалавек, калі будзе выконваць іх, і адвярнулі плечы свае, і зрабілі цьвёрдым карак свой, і ня слухалі [Цябе].

ЯРЭМІЯ 7 : 24
24 Але яны не паслухалі і не прыхілілі вуха сваё, і пайшлі паводле закамянеласьці сэрца свайго ліхога, і павярнуліся [да Мяне] плячыма, а не абліччам.

ІСАЯ 48 : 4
4 Я ведаў, што ты ўпарты, і што карак твой жалезны, а лоб твой — мядзяны.

ПРЫПОВЕСЬЦІ 1 : 24
24 Вось жа я клікала, але вы адмаўляліся, працягвала руку сваю, але ніхто не зьвярнуў увагі.

1 САМУЭЛЯ 8 : 19
19 І не хацеў народ слухаць голас Самуэля, і казалі яны: «Ніякім чынам! Няхай валадар будзе над намі,

ЯРЭМІЯ 44 : 16
16 «Слова, якое ты прамаўляў да нас у імя ГОСПАДА, мы ня будзем слухаць ад цябе.

ЗАХАРЫЯ 7 : 11
11 Але яны адмовіліся прыхіліць вуха і павярнуліся бунтоўна сьпінаю, і вушы свае зрабілі цяжкімі, каб ня чуць,

НЭЭМІЯ 9 : 17
17 І яны адмовіліся слу­хаць [Цябе], і ня памяталі цудаў Тваіх, якія Ты ўчыніў з імі, і зрабілі цьвёрдымі каркі свае, і ў непаслухмянасьці сваёй паставілі галаву [сабе], каб вярнуцца ў няволю сваю. Але Ты — Бог, Які прабачаеш, спагадлівы і літасьцівы, павольны да гневу і багаты на міласэрнасьць, і Ты не пакінуў іх.

ІСАЯ 42 : 24
24 Хто аддаў Якуба на рабаваньне, і Ізраіль — на спусташэньне? Хіба ня ГОСПАД, супраць Якога мы грашылі, і не хацелі хадзіць шляхамі Ягонымі, і ня слухалі Закону Ягонага?

ПСАЛЬМЫ 78 : 10
10 Яны не захавалі запавету Божага і адмовіліся хадзіць паводле Закону Ягонага.

ДРУГАЗАКОНЬНЕ 21 : 19
19 няхай бацька ягоны і маці ягоная возьмуць яго і прывя­дуць да старшыняў гораду свайго і да брамы гораду свайго,

ДРУГАЗАКОНЬНЕ 21 : 18
18 Калі чалавек будзе мець сына непаслухмянага і ўпорыстага, які ня слухае голас бацькі свайго і голас маці сваёй, і каралі яго, але ён ня слухаўся іх,

ЯРЭМІЯ 5 : 3
3 ГОСПАДЗЕ, ці ж вочы Твае ня [зьвернуты] да праўды? Ты ўдарыў іх, а ім не баліць, Ты панішчыў іх, а яны адмовіліся прыняць настаўленьне; яны закамянілі абліччы свае горш за скалу і адмовіліся навярнуцца.

ЯРЭМІЯ 7 : 28
28 І ты скажаш ім: “Гэта народ, які не паслухаў голасу ГОСПАДА, Бога свайго, і не прыняў настаўленьня”. Зьнікла праўда, счэзла з вуснаў іхніх!

Comments

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *