Пра што гаворыць Біблія Самаасуджэнне – Усе біблейскія вершы пра Самаасуджэнне

Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае Самаасуджэнне

2 САМУЭЛЯ 24 : 17
17 І сказаў Давід ГОСПАДУ, калі ўбачыў анёла, які забіваў народ: «Вось, я саграшыў, я вінаваты, але гэтыя авечкі, што яны зрабілі? Прашу, няхай рука Твая будзе супраць мяне і супраць дому бацькі майго!»

1 ВАЛАДАРОЎ 8 : 32
32 Ты пачуй з неба, і зрабі [суд], і судзі слугаў Тваіх, асу­джаючы бязбожнага, каб на галаву ягоную зьвярнуліся шляхі ягоныя, і апраўдваючы праведнага, даючы яму паводле праведнасьці ягонай.

ЁЎ 9 : 20
20 Калі б я хацеў сябе апраўдаць, вусны мае асудзяць мяне. І калі б я выявіўся нявінным, Ён прызнае мяне вінаватым.

ПРЫПОВЕСЬЦІ 5 : 13
13 Ня слухаў я голасу настаўнікаў маіх, і не прыхіляў я вуха майго да тых, што вучылі мяне.

МАЦЬВЕЯ 23 : 31
31 Так што вы самі сьведчыце, што вы — сыны тых, якія забівалі прарокаў.

МАЦЬВЕЯ 25 : 27
27 Дык мусіў ты аддаць срэбра маё купцам; і я, прыйшоўшы, атрымаў бы сваё з прыбыткам.

ЛУКІ 19 : 22
22 Той жа кажа яму: “Паводле вуснаў тваіх буду судзіць цябе, злы слуга. Ты ведаў, што я — чалавек строгі, бяру тое, што не лажыў, і жну тое, што ня сеяў.

МАРКА 12 : 12
12 І шукалі схапіць Яго, але баяліся натоўпу, бо ведалі, што пра іх сказаў гэтую прыповесьць. І, пакінуўшы Яго, адыйшлі.

МАЦЬВЕЯ 21 : 41
41 Кажуць Яму: «Ліхадзеяў гэтых жорстка выгубіць, а вінаграднік здасьць іншым вінаградарам, якія будуць аддаваць яму плады ў свой час».

ЯНА 8 : 9
9 Яны ж, пачуўшы гэтае і дакараныя сумленьнем, павыходзілі адзін за адным, пачаўшы ад старшыняў, аж да апошніх. І застаўся адзін Ісус і жанчына, што стаяла пасярэдзіне.

ДЗЕІ 22 : 24
24 тысячнік загадаў весьці яго ў табар, сказаўшы тартураваць яго, каб даведацца, дзеля якое віны гэтак крычалі на яго.

ЕГОШУА 7 : 25
25 І там сказаў Егошуа: «За тое, што ты навёў на нас гора, няхай ГОСПАД навядзе на цябе гора ў гэты дзень». І ўкаменаваў яго ўвесь Ізраіль камянямі, а [ўсё] ягонае агнём было спалена.

2 САМУЭЛЯ 12 : 7
7 І сказаў Натан Давіду: «Ты — той чалавек! Гэта кажа ГОСПАД, Бог Ізраіля: “Я памазаў цябе на валадара над Ізраілем і Я выратаваў цябе з рукі Саўла,

1 ВАЛАДАРОЎ 20 : 42
42 І [прарок] сказаў яму: «Гэта кажа ГОСПАД: “За тое, што ты выпусьціў з рукі сваёй чалавека заклятага, душа твая будзе [ўзята] за душу ягоную, і народ твой — за народ ягоны”».

Comments

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *