Пра што гаворыць Біблія Салдаты – Усе біблейскія вершы пра Салдаты

Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае Салдаты

СУДЗЬДЗЯЎ 20 : 10
10 І з кожнага калена Ізраіля выбярэм дзесяць чалавек са ста, і сто — з тысячы, і тысячу — з дзесяці тысячаў. Яны будуць рупіцца пра харчы для войска, якое выправіцца зрабіць з Гівай Бэн’ямінавай адпаведна ганьбы, якую яны ўчынілі ў Ізраілі».

НАВУМ 2 : 3
3 Шчыты волатаў ягоных чырвоныя, ваяры [апрануты] ў кармазын, калясьніцы блішчаць агнём у дзень падрыхтоўкі да бітвы, і як кіпарысы хістаюцца [дзіды].

ДРУГАЗАКОНЬНЕ 20 : 8
8 І яшчэ няхай начальнікі прамовяць да народу і ска­жуць: “Хто баіцца і чыё сэрца дрыжыць, няхай ідзе і вернецца ў дом свой, каб не зрабіў дрыготкім сэрцы братоў сваіх, як [дрыготкае] сэрца ягонае”.

СУДЗЬДЗЯЎ 7 : 3
3 І цяпер скажы ў вушы народу, кажучы: “Хто баіцца і палахлівы, той няхай вернецца і зыйдзе з гары Гілеад”». І вярнулася з народу дваццаць дзьве тысячы, а засталося дзесяць тысячаў.

ДРУГАЗАКОНЬНЕ 20 : 9
9 Калі начальнікі скон­чаць прамаўляць да народу, вы па­ста­віце ваенных начальні­каў на чале народу.

ДРУГАЗАКОНЬНЕ 24 : 5
5 Калі чалавек нядаўна ўзяў жонку, няхай не ідзе ў войска і няхай не накладаецца на яго нейкі абавязак [грамадзкі], але няхай застаецца вольны ў доме сваім і няхай адзін год радуецца з жонкаю сваёй, якую ўзяў.

ЛУКІ 3 : 14
14 Пыталіся ў яго таксама жаўнеры, кажучы: «А нам што рабіць?» І ён сказаў ім: «Нікога ня крыўдзьце, не абвінавачвайце фальшыва і задавальняйцеся платай сваёй».

МАЦЬВЕЯ 27 : 31
31 І, калі назьдзекваліся з Яго, зьнялі з Яго плашч, і апранулі Яго ў адзеньне Ягонае, і павялі Яго на ўкрыжаваньне.

МАРКА 15 : 20
20 І калі назьдзекваліся з Яго, зьнялі з Яго пурпур, і апранулі Яго ў адзеньне Ягонае. І вядуць Яго, каб Яго ўкрыжаваць.

ЛУКІ 23 : 11
11 Ірад жа з жаўнерамі сваімі, пагардзіўшы Ім і пазьдзекваўшыся з Яго, апрануў Яго ў сьветлае адзеньне і паслаў Яго да Пілата.

ЛУКІ 23 : 37
37 і кажучы: «Калі Ты — Валадар Юдэйскі, збаў Сябе Самога».

ЛУКІ 22 : 4
4 і той, адыйшоўшы, гутарыў з першасьвятарамі і начальнікамі варты, як Яго выдаць ім.

МАЦЬВЕЯ 27 : 27
27 Тады жаўнеры ваяводы, узяўшы Ісуса ў прэторыю, сабралі на Яго ўсю кагорту.

МАЦЬВЕЯ 27 : 37
37 І зьмясьцілі над галавою Яго надпіс пра віну Ягоную: «Гэта Ісус, Валадар Юдэйскі».

МАРКА 15 : 24
24 І тыя, што крыжавалі Яго, падзялілі адзеньне Ягонае, кідаючы жэрабя, хто мае яго ўзяць.

ЯНА 19 : 24
24 Тады сказалі яны адзін аднаму: «Ня будзем разьдзіраць яе, але кінем жэрабя, чыёй яна будзе», каб споўнілася Пісаньне, якое кажа: «Падзялілі адзеньне Маё між сабою і пра шату Маю кідалі жэрабя». Так і ўчынілі жаўнеры.

Comments

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *