сакрэт

Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае сакрэт

МАЦЬВЕЯ 6 : 4
4 каб міласьціна твая была ўтоена, і Айцец твой, Які бачыць утоенае, дасьць табе яўна.

МАЦЬВЕЯ 6 : 6
6 Ты ж, калі молішся, увайдзі ў пакой твой і, зачыніўшы дзьверы твае, памаліся Айцу твайму, Які ўтоены, і Айцец твой, Які бачыць утоенае, дасьць табе яўна.

ПРЫПОВЕСЬЦІ 25 : 9
9 Вядзі спрэчку з бліжнім тваім і не выяўляй таямніцу іншага,

МАЦЬВЕЯ 18 : 15
15 Калі ж саграшыць супраць цябе брат твой, пайдзі і дакары яго між табою і ім адным; калі паслухаецца цябе, ты здабыў брата твайго.

ДРУГАЗАКОНЬНЕ 29 : 29
29 Схаванае [належыць] ГОСПАДУ, Богу нашаму, а адкрытае — нам і сынам нашым аж на вякі, каб мы выконвалі ўсе словы Закону гэтага.

ДРУГАЗАКОНЬНЕ 31 : 21
21 І станецца, калі дакрануцца яго шматлікія нягоды і ўціскі, сьпеў гэты будзе сьведкам перад абліччам ягоным, бо вусны нашчадкаў ягоных не забудуцца яго. Бо Я ведаю намеры ягоныя, паводле якіх ён робіць сёньня, перш, чым увяду яго ў зямлю, якую абяцаў [яму]».

1 САМУЭЛЯ 16 : 7
7 Але ГОСПАД сказаў Самуэлю: «Не глядзі на выгляд ягоны, ані на высокі рост ягоны, бо Я яго адкінуш. Бо Я [гля­джу] ня так, як глядзіць чалавек, бо чалавек бачыць вачыма, а ГОСПАД бачыць сэрца».

2 САМУЭЛЯ 7 : 20
20 Дык што яшчэ можа ска­заць Табе Давід? Ты ведаеш слугу Твайго, Госпадзе ГОСПАДЗЕ.

2 ВАЛАДАРОЎ 19 : 27
27 Ці ты сядзіш, ці выходзіш, ці ўваходзіш — Я ведаю, і [ведаю] злоснасьць тваю адносна Мяне.

ПСАЛЬМЫ 25 : 14
14 Таямніца ГОСПАДА з тымі, што баяцца Яго, і запавет Свой Ён дае ім ведаць.

ПСАЛЬМЫ 44 : 21
21 Калі б мы забыліся імя Бога нашага і цягнулі рукі нашыя да бога чужога,

ПСАЛЬМЫ 90 : 8
8 Ты паклаў беззаконьні нашыя перад Сабою, нашыя схаваныя [грахі] — перад сьветласьцю аблічча Твайго.

ЭКЛЕЗІЯСТ 12 : 14
14 Бо ўсе ўчынкі Бог прывядзе на суд, і ўсё схаванае, і добрае, і ліхое.

ДАНІІЛ 2 : 28
28 Але ёсьць Бог у небе, Які выяўляе таямніцы, і Ён паведамляе валадару Навухаданосару, што мае быць у канцы дзён. Сон твой і відзеж галавы тваёй на ложку тваім гэткія.

ДАНІІЛ 2 : 47
47 Валадар адказаў Даніілу і сказаў: «Сапраўды, Бог ваш — Бог багоў і Гаспадар валадароў! Ён выяўляе таямніцы, бо ты змог выявіць таямніцу гэтую».

АМОС 3 : 7
7 Бо Госпад ГОСПАД нічога ня робіць, калі не аб’явіць таям­ніцы Сваёй слугам Сваім, прарокам.

МАРКА 4 : 22
22 Бо няма нічога тайнага, каб не выявілася, і няма нічога схаванага, каб не сталася яўным.

ЛУКІ 8 : 17
17 Бо няма нічога таемнага, што б ня выявілася, ані схаванага, што ня сталася б вядомым і ня выйшла на сьвятло.

РЫМЛЯНАЎ 2 : 16
16 у дзень, калі Бог будзе судзіць тайныя [ўчынкі] людзей, паводле Эвангельля майго, праз Ісуса Хрыста.

1 КАРЫНЬЦЯНАЎ 4 : 5
5 Так што не судзіце перад часам, пакуль ня прыйдзе Госпад, Які і асьветліць схаванае ў цемры, і выявіць намеры сэрцаў; і тады кожнаму будзе пахвала ад Бога.

Comments

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *