Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае сакрамэнт шлюбу
МАЦЬВЕЯ 19 : 6
6 Так што яны ўжо ня двое, але адно цела. Вось жа, што Бог злучыў, тое чалавек няхай не разлучае».
ЭФЭСЦАЎ 5 : 32
32 Таямніца гэтая вялікая; а я кажу пра Хрыста і Царкву.
ГЕБРАЯЎ 13 : 4
4 Сужонства [няхай будзе] шанаванае ў-ва ўсіх і сужыцьцё беззаганнае; а распусьнікаў і чужаложнікаў будзе судзіць Бог.
МАРКА 10 : 6 – 9
6 Але на пачатку стварэньня мужчынай і жанчынай стварыў іх Бог.
7 Дзеля гэтага пакіне чалавек бацьку свайго і маці і прылепіцца да жонкі сваёй,
8 і будуць двое адным целам; дык іх ужо ня двое, але адно цела.
9 Што вось Бог злучыў, чалавек няхай не разлучае».
БЫЦЬЦЁ 2 : 18
18 І сказаў ГОСПАД Бог: «Ня добра быць чалавеку аднаму; зраблю яму дапамогу, адпаведную яму».
1 КАРЫНЬЦЯНАЎ 13 : 4 – 8
4 Любоў доўга церпіць, робіць дабро; любоў не зайздросьціць; любоў не вывышаецца, не надзімаецца,
5 ня робіць непрыстойнага, не шукае свайго, ня гневаецца, ня думае ліхога,
6 ня радуецца з няправеднасьці, але цешыцца з праўды;
7 усё вытрымлівае, усяму верыць, на ўсё спадзяецца, усё трывае.
8 Любоў ніколі ня зьнікне, калі нават прароцтвы зьнікнуць, калі мовы змоўкнуць, калі веданьне зьнішчыцца.
1 КАРЫНЬЦЯНАЎ 11 : 3
3 Хачу, каб вы ведалі, што ўсякаму мужу галава Хрыстос, а галава жонцы — муж, а галава Хрысту — Бог.
БЫЦЬЦЁ 1 : 28
28 І дабраславіў іх Бог, і сказаў ім Бог: «Пладзіцеся і множцеся, і напаўняйце зямлю, і падпарадкоўвайце яе сабе, і мейце ўладу над рыбамі марскімі, і над птушкамі паднебнымі, і над усякім зьверам, які рухаецца па зямлі».
ЭФЭСЦАЎ 5 : 22
22 Жанчыны, падпарадкоўвайцеся мужам сваім, як Госпаду,
Leave a Reply