Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае Рэўнасць
ПРЫПОВЕСЬЦІ 6 : 34
34 бо рэўнасьць раз’юшвае мужа, і не пашкадуе ён у дзень помсты,
ПРЫПОВЕСЬЦІ 27 : 4
4 Гнеў нястрымны і ярасьць бязьлітасная, але хто ўстаіць перад рэўнасьцю?
ЭКЛЕЗІЯСТ 4 : 4
4 І ўбачыў я, што кожная цяжкая праца і кожны посьпех у справах выклікае зайздрасьць да чалавека ў бліжняга [ягонага]. Гэта таксама марнасьць і пагоня за ветрам.
ПЕСЬНЯ 8 : 6
6 Палажы мяне як пячатку на сэрца тваё, як пячатку на плячо тваё, бо магутнае як сьмерць каханьне, і няўмольная як пекла рэўнасьць, жар яе — як жар агню, як полымя ГОСПАДА.
ЛІКІ 5 : 31
31 І будзе муж чысты ад віны, а тая жонка панясе віну сваю».
ЭЗЭКІЭЛЬ 8 : 4
4 І вось, там слава Бога Ізраіля, такая, якую я бачыў у даліне.
ВЫХАД 20 : 5
5 Ня будзеш пакланяцца ім і ня будзеш служыць ім, бо Я — ГОСПАД, Бог твой, Бог зайздросны, Які карае за беззаконьні бацькоў дзяцей да трэцяга і аж да чацьвёртага [пакаленьня] тых, што ненавідзяць Мяне,
ВЫХАД 34 : 14
14 бо ня будзеш пакланяцца богу іншаму, акрамя ГОСПАДА; Зайздросны імя Ягонае, Ён — Бог зайздросны.
ЛІКІ 25 : 11
11 «Пінхас, сын Элеазара, сына Аарона сьвятара, адвярнуў гнеў Мой ад сыноў Ізраіля, бо ён загарэўся рэўнасьцю Маёю сярод іх, і Я ня зьнішчыў сыноў Ізраіля ў рэўнасьці Маёй.
ДРУГАЗАКОНЬНЕ 29 : 20
20 ГОСПАД не даруе яму, але тады ўзгарыцца гнеў ГОСПАДА і лютасьць Ягоная супраць чалавека таго, і прыйдуць на яго ўсе праклёны, запісаныя ў кнізе гэтай, і выкрасьліць ГОСПАД імя ягонае пад небам,
ДРУГАЗАКОНЬНЕ 32 : 16
16 І яны ўзбудзілі рэўнасьць Ягоную [багамі] чужымі, і брыдотамі раззлавалі Яго.
ДРУГАЗАКОНЬНЕ 32 : 21
21 Яны ўзбудзілі рэўнасьць Маю тым, што ня [ёсьць] богам, марнасьцямі сваімі раздражнілі Мяне; і Я ўзбуджу рэўнасьць іхнюю тым, што ня [ёсьць] народам, народам дурным раздражню іх.
1 ВАЛАДАРОЎ 14 : 22
22 І рабіў Юда ліхоту ў вачах ГОСПАДА, і гнявілі яны Яго больш, чым бацькі іхнія, у грахах сваіх, якімі грашылі.
ПСАЛЬМЫ 78 : 58
58 І яны злавалі Яго ўзгоркамі сваімі, і балванамі сваімі раздражнялі Яго.
ПСАЛЬМЫ 79 : 5
5 Як доўга, ГОСПАДЗЕ? Ці будзеш гневацца заўсёды? Ці як агонь будзе палаць рэўнасьць Твая?
ІСАЯ 30 : 2
2 Ідучы, вы зыходзіце ў Эгіпет, і не пытаецеся вуснаў Маіх, каб умацавацца ў цьвярдыні фараона і схавацца ў ценю Эгіпту.
ІСАЯ 31 : 1
1 Гора тым, якія зыходзяць у Эгіпет па дапамогу. Яны абапіраюцца на коней, спадзяюцца на калясьніцы, бо іх шмат, і на коньнікаў, бо яны вельмі моцныя, але не глядзяць на Сьвятога Ізраіля і ГОСПАДА не шукаюць.
ІСАЯ 31 : 3
3 Бо Эгіпет — чалавек, а ня Бог; і коні іхнія — гэта цела, а ня дух! І ГОСПАД узьніме руку Сваю, і спатыкнецца той, які дапамагае, і ўпадзе той, якому дапамагаюць, і ўсе яны разам загінуць.
ЭЗЭКІЭЛЬ 16 : 42
42 І Я заспакою гнеў Мой на табе, і адыйдзе лютасьць Мая ад цябе, і Я супакоюся, і больш ня буду гневацца.
ЭЗЭКІЭЛЬ 23 : 25
25 І Я зьвярну супраць цябе лютасьць Маю, і яны будуць абыходзіцца з табою ў гневе, адрэжуць табе нос і вушы, а тое, што ў табе застанецца, упадзе ад мяча. Яны забяруць сыноў тваіх і дочак тваіх, а рэшту тваю зьнішчыць агонь.
ЭЗЭКІЭЛЬ 36 : 6
6 Дзеля гэтага прароч пра зямлю Ізраіля і скажы да гор і ўзгоркаў, яроў і лагчынаў: “Гэта кажа Госпад ГОСПАД. Вось, Я прамовіў з рэўнасьцю Маёй і з абурэньнем Маім, бо вы зносіце зьнявагу [з боку] народаў”.
ЭЗЭКІЭЛЬ 38 : 19
19 І ў ярасьці Маёй, у полымі гневу Майго Я прамовіў: “Сапраўды, у той дзень станецца землятрус вялікі ў зямлі Ізраіля.
САФОНІЯ 1 : 18
18 Ані срэбра іхняе, ані золата іхняе ня зможа выратаваць іх у дзень гневу ГОСПАДА, але агнём рэўнасьці Ягонай будзе зьедзена ўся зямля, бо загубу страшэнную Ён учыніць для жыхароў зямлі гэтай.
САФОНІЯ 3 : 8
8 Дзеля гэтага чакайце Мяне, кажа ГОСПАД, у дзень, калі Я паўстану, каб [узяць] здабычу, бо на суд Мой Я зьбяру народы, зграмаджу валадарствы, каб выліць на іх абурэньне Маё, увесь жар гневу Майго, бо агнём рэўнасьці Маёй будзе праглынута ўся зямля.
Leave a Reply