Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае Рэбэка
БЫЦЬЦЁ 22 : 23
23 А Бэтуэль нарадзіў Рэбэку. Васьмёх гэтых нарадзіла Мілька Нахору, брату Абрагама.
БЫЦЬЦЁ 24 : 67
67 I ўвёў яе Ісаак у намёт Сары, маці сваёй, і ўзяў Рэбэку, і яна стала яму жонкаю, і ён кахаў яе. І суцешыўся Ісаак па маці сваёй.
БЫЦЬЦЁ 25 : 20
20 I было Ісааку сорак гадоў, калі ён узяў Рэбэку, дачку Бэтуэля Арамейца з Падан-Араму, сястру Лявана Арамейца, сабе за жонку.
БЫЦЬЦЁ 25 : 28
28 I любіў Ісаак Эзава, бо ўпаляванае ім [было] ў вуснах ягоных; а Рэбэка любіла Якуба.
БЫЦЬЦЁ 26 : 11
11 I загадаў Абімэлех усяму народу, кажучы: «Хто дакранецца да гэтага чалавека і да жонкі ягонай, той сьмерцю памрэ».
БЫЦЬЦЁ 26 : 35
35 і былі яны горыччу для духа Ісаака і Рэбэкі.
БЫЦЬЦЁ 27 : 29
29 Няхай служаць табе народы, і няхай кланяюцца табе плямёны. Будзь гаспадаром над братамі тваімі, і няхай кланяюцца табе сыны маці тваёй. Хто праклінае цябе, будзе пракляты, а хто дабраслаўляе цябе, будзе дабраслаўлёны».
БЫЦЬЦЁ 27 : 46
46 I сказала Рэбэка Ісааку: «Абрыдла мне жыцьцё маё з прычыны дачок Хета. Калі возьме Якуб жонку з дачок Хета, якія з дочак зямлі гэтай, дык навошта мне жыцьцё?»
БЫЦЬЦЁ 49 : 31
31 Там пахавалі Абрагама і Сару, жонку ягоную, там пахавалі Ісаака і Рэбэку, жонку ягоную; і там я пахаваў Лею.
РЫМЛЯНАЎ 9 : 10
10 I ня толькі, але і Рэбэка зачала за адзін раз ад Ісаака, бацькі нашага.
Leave a Reply