Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае Рыбакі
МАЦЬВЕЯ 4 : 21
21 Ідучы адтуль далей, убачыў Ён іншых двух братоў, Якуба Заўдыявага і Яна, брата ягонага, у чаўне з Заўдыем, бацькам іхнім, якія правілі сеці свае, і паклікаў іх.
МАРКА 1 : 16
16 І, праходзячы каля мора Галілейскага, убачыў Сымона і Андрэя, брата ягонага, што закідвалі [нерат] у мора, бо былі яны рыбаловамі.
МАРКА 1 : 19
19 І, адыйшоўшыся адтуль недалёка, убачыў Ён Якуба Заўдыявага і Яна, брата ягонага, як яны ў чаўне напраўлялі сеткі.
ЯНА 21 : 3
3 Кажа ім Сымон Пётар: «Іду лавіць рыбу». Кажуць яму: «Пойдзем і мы з табою». Яны выйшлі і адразу ўвайшлі ў човен, і не злавілі ў тую ноч нічога.
ЯРЭМІЯ 16 : 16
16 Вось, Я пасылаю шмат рыбаловаў, кажа ГОСПАД, і будуць лавіць іх, а пасьля пашлю шмат паляўнічых, і будуць паляваць на іх на ўсіх гарах, і на ўсіх узгорках, і ў-ва ўсіх шчылінах скалаў.
МАЦЬВЕЯ 4 : 19
19 і кажа ім: «Ідзіце за Мною, і Я зраблю вас лаўцамі чалавекаў».
Leave a Reply