Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае Росквіт
БЫЦЬЦЁ 33 : 11
11 Прыймі, прашу, дабраславенства маё, якое я прывёў табе, бо Бог абдараваў мяне, і я маю ўсё». I ён упрасіў яго, і той узяў.
БЫЦЬЦЁ 49 : 26
26 Дабраславеньні бацькі твайго перавышаюць дабраславеньні бацькоў маіх, яны аж да вяршыняў узгоркаў адвечных. Няхай будуць яны на галаве Язэпа і на цемені выбранага між братамі сваімі.
ПСАЛЬМЫ 127 : 1
1 Сьпеў узыходжаньня. Салямона. Калі ГОСПАД не збудуе дом, надарэмна цяжка працуюць будаўнікі; калі ГОСПАД не захоўвае горад, надарэмна чуваюць вартаўнікі.
ПСАЛЬМЫ 128 : 2
2 Ты будзеш працу рук тваіх есьці, ты шчасьлівы, і добра табе!
ЭКЛЕЗІЯСТ 7 : 14
14 У дзень добры карыстайся з добрага, а ў дзень ліхі ўбач, што адно зрабіў Бог насупраць другога, так што не знойдзе чалавек, што будзе пасля яго.
ДРУГАЗАКОНЬНЕ 8 : 18
18 але памятай ГОСПАДА, Бога твайго, што Ён даў табе сілы, каб ты здабыў багацьце, што Ён споўніў запавет Свой, які запрысяг бацькам тваім, як [гэта ёсьць] сёньня.
ДРУГАЗАКОНЬНЕ 31 : 20
20 Бо Я ўвяду яго ў зямлю, якую запрысяг Я бацькам ягоным, якая ацякае малаком і мёдам. І будзе ён есьці, і насыціцца, і ў сытасьці павернецца да багоў чужых, і будзе служыць ім, а Мною пагардзіць і разарве запавет Мой.
ДРУГАЗАКОНЬНЕ 32 : 15
15 Насыціўся Ешурун і стаўся брыклівы, стаў сыты, тлусты і гладкі, і пакінуў Бога, Які ўчыніў яго, і зьняважыў Скалу збаўленьня свайго.
ЯРЭМІЯ 5 : 7
7 Навошта Я маю быць да цябе літасьцівы? Сыны твае пакінулі Мяне і прысягалі на тых, якія ня богі. І Я насыціў іх, а яны чужаложылі і зьбіраліся ў доме чужаложніцы.
ОСІЯ 13 : 6
6 На пашах сваіх яны насыціліся; яны насыціліся, і ўзганарылася сэрца іхняе, і яны забыліся пра Мяне.
ОСІЯ 4 : 7
7 Чым больш яны памножыліся, тым больш грашылі супраць Мяне. [Дзеля гэтага] славу іхнюю Я замяню ў ганьбу.
2 ЛЕТАПІСАЎ 32 : 25
25 Але не вярнуў Эзэкія [падзяку] паводле таго, што было зроблена яму, бо сэрца ягонае ўзганарылася. І быў гнеў [Божы] на яго, і на Юду, і на Ерусалім.
2 ЛЕТАПІСАЎ 12 : 1
1 І сталася, калі ўмацавалася валадарства Рэхабаама, і ён стаў дужым, пакінуў ён Закон ГОСПАДА, і ўвесь Ізраіль з ім.
2 ЛЕТАПІСАЎ 26 : 16
16 Але калі ён узмацніўся, заганарылася сэрца ягонае аж да загубы, і ён стаў няверным ГОСПАДУ, Богу свайму, і ўвайшоў ён у сьвятыню ГОСПАДА, каб кадзіць на ахвярніку каджэньня.
ЁЎ 12 : 5
5 Пагарджаюць няшчасьцем тыя, што жывуць у супакоі, яны гатовыя папхнуць таго, у каго ногі хістаюцца.
Leave a Reply