Пра што гаворыць Біблія рознагалоссі – Усе біблейскія вершы пра рознагалоссі

Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае рознагалоссі

ЭФЭСЦАЎ 4 : 31 – 2

АМОС 3 : 3
3 Ці пойдуць два [чалавекі] разам, калі яны не дамовіліся?

1 КАРЫНЬЦЯНАЎ 1 : 13
13 Ці разьдзяліўся Хрыстос? Ці Павал быў укрыжаваны за вас? Ці ў імя Паўла вы былі ахрышчаныя?

1 КАРЫНЬЦЯНАЎ 6 : 1 – 8
1 Як адважваецца хто з вас, маючы справу з другім, судзіцца перад няправеднымі, а не перад сьвятымі?
2 Ці вы ня ведаеце, што сьвятыя будуць судзіць сьвет? А калі вамі будзе суджаны сьвет, няўжо вы ня вартыя судзіць рэчы малыя?
3 Ці вы ня ведаеце, што мы будзем судзіць анёлаў, ня толькі [справы] жыцьцёвыя?
4 А вы, калі маеце судзіцца адносна [справаў] жыцьцёвых, стаўляеце [судзьдзямі] тых, хто пагарджаны ў царкве.
5 На сорам вам кажу: няўжо няма між вамі ніводнага мудрага, які можа рассудзіць між братамі сваімі?
6 Але брат з братам судзіцца, і гэта перад бязьвернымі.
7 Дык тое ўжо вялікі ўпадак для вас, што вы маеце суды між сабою. Чаму вам ня лепш быць пакрыўджанымі? Чаму вам ня лепш мець шкоду?
8 Але вы самі крыўдзіце і абдзіраеце, і гэта братоў!

2 ПЯТРА 2 : 9
9 дык ведае Госпад, як выбаўляць пабожных ад спакусы, а нягоднікаў захоўваць на дзень суду дзеля пакараньня,

ЯНА 8 : 32
32 І спазнаеце праўду, і праўда вызваліць вас».

ЭФЭСЦАЎ 4 : 1 – 3
1 Дык я, вязень у Госпадзе, малю вас хадзіць дастойна пакліканьня, якім вы пакліканыя,
2 з усёй пакорай розуму і ціхасьцю, з доўгацярплівасьцю, церпячы адзін аднаго з любоўю,
3 намагаючыся захаваць еднасьць духа ў саюзе супакою.

Comments

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *