Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае Рафінаванне
1 ЛЕТАПІСАЎ 28 : 18
18 і на ахвярнік каджэньня золата шчырага вагою, і на вобраз калясьніцы херувімаў, якія разгортваюць крылы свае і закрываюць Каўчэг Запавету ГОСПАДА.
1 ЛЕТАПІСАЎ 29 : 4
4 тры тысячы талентаў золата, золата Афірскага, і сем тысячаў талентаў срэбра чыстага на ашаляваньне сьценаў пабудоваў.
ІСАЯ 25 : 6
6 І зробіць ГОСПАД Магуцьцяў на гары гэтай для ўсіх народаў гасьціну [са страваў] тлустых, гасьціну з вінаў адборных, з тлустым шпікам і адборнымі вінамі найвыдатнейшымі.
ІСАЯ 1 : 25
25 І павярну руку Маю на цябе, і лугам ачышчу руду тваю, і прыбяру ўсё волава тваё.
ІСАЯ 48 : 10
10 Вось, Я ператапіў цябе, але ня як срэбра, Я выспрабаваў цябе ў печы нядолі.
ЯРЭМІЯ 9 : 7
7 Дзеля гэтага так кажа ГОСПАД Магуцьцяў: “Вось, Я ператаплю іх і выспрабую іх, бо што іначай магу ўчыніць адносна дачкі народу Майго?
ЗАХАРЫЯ 13 : 9
9 І Я правяду гэтую трэцюю [частку] праз агонь, і ачышчу іх, як ачышчаюць срэбра, і выспрабую іх, як выпрабоўваюць золата. Ён будзе клікаць імя Маё, і Я адкажу яму і скажу: «Гэта народ Мой», і ён скажа: «ГОСПАД — [гэта] Бог мой!»
МАЛАХІЯ 3 : 3
3 І Ён сядзе, каб растапіць і ачысьціць срэбра, і Ён ачысьціць сыноў Левія, і ператопіць іх як золата і срэбра, і яны будуць для ГОСПАДА прыносіць дары ў праведнасьці.
ПСАЛЬМЫ 18 : 30
30 Бо з Табою я атакую войскі і з Богам маім узыйду на муры.
ПСАЛЬМЫ 119 : 140
140 Слова Тваё вельмі чыстае, і слуга Твой узьлюбіў яго.
Leave a Reply