Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае Разьба
1 ВАЛАДАРОЎ 6 : 18
18 І былі [сьцены] кедровыя ўнутры ўпрыгожаныя рэзьбленымі пладамі і кветкамі. Усё было з кедру, і камяня не было відаць [на сьценах].
1 ВАЛАДАРОЎ 6 : 29
29 А на ўсіх сьценах Дому кругом, унутры і звонку, выразаў выявы херувімаў, пальмаў і кветак, што красуюць.
1 ВАЛАДАРОЎ 6 : 32
32 І на дзьвюх паловах дзьвярэй з дрэва аліўкавага ён выразаў херувімаў, пальмы і кветкі, што красуюць, і пакрыў іх золатам. І пакрыў золатам херувімаў і пальмы.
1 ВАЛАДАРОЎ 6 : 35
35 І выразьбіў на іх херувімаў, пальмы і кветкі, што красуюць, і пакрыў выявы золатам.
ПСАЛЬМЫ 74 : 6
6 і цяпер усе рэзьбленыя рэчы ў [сьвятыні] бярдышамі і молатамі крышаць.
ПРЫПОВЕСЬЦІ 7 : 16
16 Дыванамі я заслала ложак мой, шматколернымі тканінамі з Эгіпту,
ДРУГАЗАКОНЬНЕ 7 : 5
5 Але так маеце зрабіць з імі: ахвярнікі іхнія разбурыце, слупы іхнія скрышыце, астартаў іхніх пасячыце, а статуі спаліце агнём.
ІСАЯ 44 : 17
17 А з рэштак робіць бога, ідала для сябе, перад якім кленчыць, якому пакланяецца, і моліцца да яго, кажучы: «Ратуй мяне, бо ты — бог мой!»
ІСАЯ 45 : 20
20 Зьбярыцеся і прыходзьце, наблізьцеся разам, выратаваныя з народаў. Ня ведаюць [нічога] тыя, якія носяць драўлянага ідала свайго і моляцца да бога, які ня можа збавіць.
АБАКУМ 2 : 19
19 Гора таму, хто кажа дрэву: “Абудзіся”, [хто кажа] камяню, які маўчыць: “Устань!” Ці ён можа навучыць? Вось, ён абкладзены золатам і срэбрам, але ніякага духу няма ў ім.
ВЫХАД 31 : 5
5 і абрабляць камяні для асаджэньня [іх], і абрабляць дрэва, каб рабіць [з ім] усялякую працу.
1 ВАЛАДАРОЎ 7 : 51
51 І скончана была ўся праца, якую зрабіў валадар Салямон у Доме ГОСПАДА. І прынёс Салямон пасьвячоныя бацькам сваім, Давідам, рэчы: срэбра, золата і посуд, і памясьціў іх у скарбніцы Дому ГОСПАДА.
2 ЛЕТАПІСАЎ 2 : 14
14 сына жанчыны з дачок Дана, і бацькі ягонага, чалавека з Тыру. Ён умее рабіць з золата, срэбра, медзі, жалеза, камяня, дрэва, пурпуру, блакіту, вісону і кармазыну; і выразаць усялякую разьбу, і майстраваць усялякае мастацтва, якое будзе дадзена яму [рабіць] з майстрамі тваімі і майстрамі пана майго Давіда, бацькі твайго.
Leave a Reply