Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае Разважлівасць
ЁЎ 34 : 4
4 Разьбяромся між сабою, што слушнае, і зразумеем, што добрае.
ПСАЛЬМЫ 39 : 1
1 Кіраўніку хору. Едутуну. Псальм Давіда.
ПСАЛЬМЫ 112 : 5
5 Добра чалавеку, які літуецца і пазычае, які справы свае вядзе згодна з судом.
ПРЫПОВЕСЬЦІ 6 : 2
2 ты спутаў сябе словамі вуснаў тваіх, і ты злоўлены словамі вуснаў тваіх.
ПРЫПОВЕСЬЦІ 8 : 12
12 Я, мудрасьць, жыву разам з цьвярозым мысьленьнем і шукаю веданьня і разважлівасьці.
ПРЫПОВЕСЬЦІ 11 : 13
13 Хто ходзіць з абмовамі, адкрывае таямніцу, а той, хто верны духам, захоўвае слова.
ПРЫПОВЕСЬЦІ 11 : 15
15 Шкодзіць сабе той, хто паручаецца за чужога, а хто ненавідзіць даваць руку, той бясьпечны.
ПРЫПОВЕСЬЦІ 11 : 29
29 Хто руйнуе дом свой, атрымае ў спадчыну вецер, і неразумны будзе слугою мудрага сэрцам.
ПРЫПОВЕСЬЦІ 12 : 8
8 Хваляць чалавека паводле розуму ягонага, але той, хто мае ліхое сэрца, будзе пагарджаны.
ПРЫПОВЕСЬЦІ 12 : 16
16 Гнеў неразумнага выяўляецца адразу, а разумны хавае зьнявагу.
ПРЫПОВЕСЬЦІ 12 : 23
23 Чалавек разумны прыхоўвае веданьне, а сэрца дурняў абвяшчае глупства.
ПРЫПОВЕСЬЦІ 13 : 16
16 Кожны разумны дзейнічае з веданьнем, а дурны выяўляе неразумнасьць.
ПРЫПОВЕСЬЦІ 14 : 8
8 Мудрасьць разумнага — у разуменьні шляху свайго, а неразумнасьць дурняў — у ашуканстве.
ПРЫПОВЕСЬЦІ 14 : 16
16 Мудры баіцца і адварочваецца ад зла, а дурны гняўлівы і самаўпэўнены.
ПРЫПОВЕСЬЦІ 14 : 18
18 Неразумныя атрымліваюць у спадчыну дурасьць, а разумныя ўкарануюцца веданьнем.
ПРЫПОВЕСЬЦІ 15 : 5
5 Неразумны грэбуе настаўленьнем бацькі, а хто зважае на дакараньні — разумнее.
ПРЫПОВЕСЬЦІ 15 : 22
22 Бяз рады руйнуюцца намеры, а з мноствам дарадцаў яны зьдзяйсьняюцца.
ПРЫПОВЕСЬЦІ 16 : 21
21 Мудрага сэрцам называюць разумным, і слодыч вуснаў павялічвае веды.
ПРЫПОВЕСЬЦІ 17 : 2
2 Разумны слуга будзе панаваць над шалапутным сынам і між братоў будзе дзяліць спадчыну.
ПРЫПОВЕСЬЦІ 17 : 18
18 Чалавек, пазбаўлены розуму, дае руку і ручаецца перад абліччам бліжняга свайго.
ПРЫПОВЕСЬЦІ 18 : 16
16 Падарунак чалавека дае яму прастору і да вялікіх прывядзе яго.
ПРЫПОВЕСЬЦІ 19 : 2
2 Таксама нядобра душы бяз ведаў, і хто сьпяшаецца нагамі [сваімі], саграшыць.
ПРЫПОВЕСЬЦІ 20 : 5
5 Намеры ў сэрцы чалавека — глыбокія воды, але разумны чалавек вычэрпвае іх.
ПРЫПОВЕСЬЦІ 20 : 16
16 Забяры адзеньне яго, бо ён паручыўся за чужога, і за чужынца вазьмі заклад ад яго.
ПРЫПОВЕСЬЦІ 20 : 18
18 Думкі ўмацоўваюцца парадамі, і з разважлівасьцю вядзі вайну.
ПРЫПОВЕСЬЦІ 21 : 5
5 Думкі руплівага [прыносяць] прыбытак, а кожны нецярплівы [будзе мець] нястачу.
ПРЫПОВЕСЬЦІ 21 : 20
20 Прывабныя скарбы і алей у жытле мудрага, а бязглузды чалавек змарнуе іх.
Leave a Reply