Пра што гаворыць Біблія Разважанне – Усе біблейскія вершы пра Разважанне

Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае Разважанне

ЁЎ 13 : 3
3 Я хачу гаварыць з Усемагутным і прагну Богу прадставіць [справу маю].

ЁЎ 13 : 28
28 І я марнею, як спарахнелае дрэва і як адзеньне, якое моль патачыла.

ВЫХАД 4 : 11
11 I сказаў ГОСПАД яму: «Хто даў вусны чалавеку? Хто робіць немым або глухім, або відушчым, або сьляпым? Ці ня Я, ГОСПАД?

ВЫХАД 20 : 5
5 Ня будзеш пакланяцца ім і ня будзеш служыць ім, бо Я — ГОСПАД, Бог твой, Бог зайздросны, Які карае за беззаконьні бацькоў дзяцей да трэцяга і аж да чацьвёртага [пакаленьня] тых, што ненавідзяць Мяне,

ВЫХАД 20 : 11
11 бо за шэсьць дзён зрабіў ГОСПАД неба і зямлю, мора і ўсё, што ў іх, і спыніўся ў дзень сёмы. Дзеля гэтага дабраславіў ГОСПАД дзень супачынку і асьвяціў яго.

ІСАЯ 1 : 18
18 Тады прыходзьце і спрачайцеся са Мною, — кажа ГОСПАД. Хоць бы грахі вашыя былі, як пурпур, як сьнег стануцца белымі; хоць бы былі чырвоныя, як кармазын, стануцца як воўна.

ІСАЯ 5 : 4
4 Што мусіў Я яшчэ зрабіць для вінаградніку Майго, а не зрабіў? Чаму, калі чакаў, што ўродзіць вінаград, ён урадзіў дзікія ягады?

ІСАЯ 43 : 26
26 Узгадай Мяне, будзем судзіцца разам, расказвай, каб апраўдацца табе.

ОСІЯ 4 : 1
1 Слухайце слова ГОСПАДА, сыны Ізраіля, бо ГОСПАД мае спрэчку з жыхарамі зямлі гэтай, бо няма праўды і няма міласэрнасьці, і няма веданьня Бога на зямлі.

МІХЕЙ 6 : 2
2 Слухайце справу судовую ГОСПАДА, горы і магутныя падваліны зямлі; бо справа судовая ў ГОСПАДА з народам Ягоным, і з Ізраілем Ён судзіцца.

ДАНІІЛ 4 : 36

1 КАРЫНЬЦЯНАЎ 10 : 15
15 Кажу, як да мудрых; судзіце самі, што кажу.

1 ПЯТРА 3 : 15
15 Госпада Бога сьвяціце ў сэрцах вашых. Будзьце заўсёды гатовыя даць адказ кожнаму, хто просіць у вас слова адносна вашае надзеі, з ціхасьцю і са страхам,

ДРУГАЗАКОНЬНЕ 12 : 8
8 Ня будзеце там рабіць таго, што мы тут робім сёньня, калі кожны [робіць] усё, што слушнае ў вачах ягоных,

ПРЫПОВЕСЬЦІ 3 : 5
5 Спадзявайся на ГОСПАДА ўсім сэрцам тваім і не абапірайся на розум твой.

ПРЫПОВЕСЬЦІ 14 : 12
12 Ёсьць шлях, які слушны ў вачах чалавека, але канец яго — шляхі сьмерці.

ЛУКІ 5 : 22
22 А Ісус, пазнаўшы думкі іхнія, адказваючы, сказаў ім: «Што вы думаеце ў сэрцах вашых?

ЛУКІ 20 : 5
5 Яны ж разважалі між сабою, кажучы: «Калі скажам: “З неба”, — Ён скажа: “Чаму тады вы не паверылі яму?”

ДЗЕІ 17 : 2
2 І Павал, паводле звычаю, прыйшоў да іх і тры суботы вёў гутаркі з імі з Пісаньня,

ДЗЕІ 18 : 4
4 А кожную суботу ён вёў гутаркі ў сынагозе і пераконваў Юдэяў і Грэкаў.

ДЗЕІ 24 : 25
25 А як той вёў гутарку пра праведнасьць, і стрыманасьць, і пра будучы суд, Фэлікс, спалохаўшыся, адказаў: «Цяпер годзе, ідзі, а як знайду час, паклічу цябе».

Comments

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *