Пра што гаворыць Біблія Прыхільнасці – Усе біблейскія вершы пра Прыхільнасці

Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае Прыхільнасці

ДРУГАЗАКОНЬНЕ 6 : 5
5 Любі ГОСПАДА, Бога твайго, усім сэрцам тваім, усёй душой тваёй і ўсёй моцай тваёю.

МАРКА 12 : 30
30 і: “Любі Госпада, Бога твайго, усім сэрцам тваім, усёю душой тваёй, усім разуменьнем тваім і ўсёю моцаю тваёю”.

ПСАЛЬМЫ 19 : 10
10 Страх перад ГОСПАДАМ чысты, ён будзе трываць вечна. Суды ГОСПАДА праўдзівыя, а таксама справядлівыя.

ПСАЛЬМЫ 119 : 20
20 Зьнемаглася душа мая, прагнучы ўвесь час судоў Тваіх.

ПСАЛЬМЫ 119 : 97
97 Як я люблю Закон Твой! Увесь дзень ён у думках маіх!

ПСАЛЬМЫ 119 : 103
103 Як салодкія словы Твае паднябеньню майму, саладзей за мёд вуснам маім!

ПСАЛЬМЫ 119 : 167
167 Захоўвала душа мая сьведчаньні Твае, і я моцна ўзьлюбіў іх.

1 ЛЕТАПІСАЎ 29 : 3
3 І яшчэ, з зычлівасьці маёй для Дому Бога майго, я маю ўласнае золата і срэбра; і я аддаў на Дом Бога майго, звыш усяго, што я падрыхтаваў на Дом Сьвяты:

ПСАЛЬМЫ 26 : 8
8 ГОСПАДЗЕ, я палюбіў сядзібу Дому Твайго і месца Сялібы славы Тваёй.

ПСАЛЬМЫ 27 : 4
4 Аднаго я прашу ў ГОСПАДА і гэтага толькі шукаю, каб жыць мне ў Доме ГОСПАДА ўсе дні жыцьця майго, каб бачыць хараство ГОСПАДА і разважаць у сьвятыні Ягонай.

ПСАЛЬМЫ 84 : 2
2 Як умілаваныя сялібы Твае, ГОСПАД Магуцьцяў!

ПСАЛЬМЫ 16 : 3
3 Да сьвятых, якія на зямлі, і да слаўных [Тваіх], да іх усё імкненьне маё.

РЫМЛЯНАЎ 12 : 10
10 Братняя любоў адзін да аднаго [няхай будзе] ад усяго сэрца, у пашане адзін аднаго выпярэджвайце;

2 КАРЫНЬЦЯНАЎ 7 : 16
16 І я радуюся, што ў-ва ўсім маю пэўнасьць у вас.

1 ТЭСАЛОНЦАЎ 2 : 8
8 Гэтак мы, рупячыся пра вас, пажадалі перадаць вам ня толькі Эвангельле Божае, але і душы нашыя, бо вы сталіся нам любымі.

КАЛАСЯНАЎ 3 : 2
2 Пра ўзгорнае думайце, а не пра зямное,

ПСАЛЬМЫ 69 : 9
9 Я стаўся чужым для братоў маіх і чужынцам для сыноў маці маёй.

ПСАЛЬМЫ 119 : 139
139 Зьядае мяне руплівасьць мая, бо забыліся на словы Твае прыгнятальнікі мае.

ГАЛЯТАЎ 4 : 18
18 А добра рупіцца пра добрае заўсёды, а ня толькі, калі я прысутны ў вас,

МАЦЬВЕЯ 10 : 37
37 Хто любіць бацьку ці маці больш за Мяне, ня варты Мяне; і хто любіць сына ці дачку больш за Мяне, ня варты Мяне.

Comments

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *