Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае прыказкі
ПРЫПОВЕСЬЦІ 24 : 1 – 34
1 Не зайздросьці людзям ліхім, не жадай быць з імі,
2 бо пра злачыннасьць думае сэрца іхняе, і пра ліхоту вусны іхнія гавораць.
3 Мудрасьцю будуецца дом, і розумам умацоўваецца,
4 і праз веданьне напаўняюцца пакоі яго ўсялякай каштоўнай і прывабнай маёмасьцю.
5 Мудры чалавек мае моц, і чалавек, які мае веды, умацоўвае сілу [сваю].
6 Таму з разважлівасьцю вядзі вайну тваю, і пры мностве дарадцаў — выратаваньне.
7 Занадта высокая мудрасьць для неразумнага, ён не раскрывае ў брамах вуснаў сваіх.
8 Хто задумляе рабіць ліхое, таго называюць зламысным.
9 Намеры бязглуздага — грэх, і [намеры] блюзьнера — агіда для чалавека.
10 Калі ты слабы ў дзень бедства, дык малая сіла твая.
11 Ратуй узятых на сьмерць, і ці ж не пашкадуеш тых, якія сказаныя на загубу?
12 Калі скажаш: «Вось, мы ня ведалі гэтага?», ці ж Той, Хто дасьледуе сэрцы, не разумее? Ці ж Той, Хто захоўвае душу тваю, ня ведае? Ці ж Ён не аддасьць чалавеку паводле справаў ягоных?
13 Еш мёд, сыне мой, бо ён добры, і соты салодкія для паднябеньня твайго.
14 Гэтак сама веданьне мудрасьці для душы тваёй. Калі ты знайшоў яе, ёсьць будучыня, і надзея твая не загіне.
15 Не цікуй, бязбожніку, каля жытла праведніка, не спусташай месца супачынку ягонага,
16 бо сем разоў упадзе праведнік і ўстане, а бязбожнікі трапяць у няшчасьце.
17 Ня радуйся, калі ўпадзе вораг твой, і няхай ня цешыцца сэрца тваё, калі ён спатыкнецца,
18 бо часам убачыць ГОСПАД, і будзе [гэта] ліхім у вачах Ягоных, і Ён адверне гнеў Свой ад яго.
19 Ня гневайся, [гледзячы] на ліхотнікаў і не зайздросьці бязбожнікам,
20 бо ня будзе будучыні ліхому, і сьветач бязбожнікаў стухне.
21 Бойся ГОСПАДА, сыне мой, і валадара, і ня зьвязвайся са змоўшчыкамі,
22 бо неспадзявана прыйдзе на іх загуба, і бедства ад іх абодвух хто можа ведаць.
23 Гэта таксама для мудрых: нядобра зважаць на аблічча ў судзе.
24 Таго, хто кажа бязбожніку: «Ты праведны», будуць праклінаць народы і будуць брыдзіцца ім людзі.
25 А тымі, што дакараюць, будуць захапляцца, і зыйдзе на іх шчодрае дабраславенства.
26 У вусны цалуе той, хто адказвае шчырымі словамі.
27 Выканай працу тваю звонку [дому] і скончы яе на полі тваім, а пасьля пабудуй дом твой.
28 Ня сьведчы без прычыны супраць бліжняга твайго, і не падманвай вуснамі тваімі.
29 Не кажы: «Як ён мне зрабіў, так і я зраблю яму, аддам чалавеку паводле справаў яго».
30 Праходзіў я праз поле гультая і праз вінаграднік чалавека бяз розуму,
31 і вось, усё зарасло асотам, і крапіва пакрыла паверхню яго, і каменная агароджа зруйнаваная.
32 І паглядзеў я, і зьвярнуў [на гэта] сэрца маё, убачыў, і атрымаў настаўленьне:
33 «Крыху пасьпіш, крыху падрэміш, крыху, склаўшы рукі, паляжыш.
34 і прыйдзе, як валацуга, беднасьць твая, і нястача твая — як чалавек узброены».
ПРЫПОВЕСЬЦІ 23 : 9
9 Не гавары ў вушы дурня, бо ён узгардзіць разумнымі прамовамі тваімі.
ПРЫПОВЕСЬЦІ 22 : 7
7 Багаты пануе над бедным, і чалавек, які ўзяў пазыку, — слуга паверніка.
ЯКУБА 1 : 5
5 Калі ж у каго з вас не хапае мудрасьці, няхай просіць у Бога, Які дае ўсім шчыра і не дакараючы, і будзе яму дадзена.
ПРЫПОВЕСЬЦІ 29 : 11
11 Дурань выяўляе ўвесь свой дух, а мудры затрымлівае яго на пазьней.
ПРЫПОВЕСЬЦІ 12 : 15
15 Шлях неразумнага слушны ў вачах ягоных, але мудры той, хто слухае параду.
ПРЫПОВЕСЬЦІ 16 : 1 – 7
1 Да чалавека [належыць] меркаваньне сэрца, але ад ГОСПАДА адказ языка.
2 Усе шляхі чалавека чыстыя ў вачах ягоных, але ГОСПАД узважвае душы.
3 Ускладзі на ГОСПАДА ўсе справы свае, і ўсе намеры твае зьдзейсьняцца.
4 Усё зрабіў ГОСПАД дзеля Сябе, і нават бязбожніка на дзень ліхі.
5 Агіда для ГОСПАДА кожны пыхлівы сэрцам, можна паручыцца, ён не застанецца непакараным.
6 Міласэрнасьцю і праўдай адкупляецца беззаконьне, і страх перад ГОСПАДАМ адводзіць ад зла.
7 Калі ГОСПАДУ даспадобы шляхі чалавека, Ён нават ворагаў ягоных пагодзіць з ім.
ПРЫПОВЕСЬЦІ 3 : 5
5 Спадзявайся на ГОСПАДА ўсім сэрцам тваім і не абапірайся на розум твой.
ПРЫПОВЕСЬЦІ 20 : 1 – 30
1 Віно зьдзеклівае, сікера галасьлівая, і кожны, хто блукае з імі, ня мае мудрасьці.
2 Ярасьць валадара — як рыканьне ільва, хто выклікае яе, грашыць супраць душы сваёй.
3 Слава для чалавека — пакінуць спрэчку, а ўсе неразумныя задзірлівыя.
4 Гультай ня хоча араць, бо холадна, таму будзе прасіць у час жніва, і [не атрымае] нічога.
5 Намеры ў сэрцы чалавека — глыбокія воды, але разумны чалавек вычэрпвае іх.
6 Багата людзей абвяшчае пра міласэрнасьць сваю, але праўдамоўнага чалавека хто можа знайсьці?
7 Праведнік ходзіць у беззаганнасьці сваёй, шчасьлівыя сыны ягоныя пасьля яго.
8 Валадар, які сядзіць на судовым пасадзе, раскідвае вачыма сваімі ўсякую ліхоту.
9 Хто можа сказаць: «Я ачысьціў сэрца маё, я чысты ад грэху майго»?
10 Неаднолькавыя вагі і неаднолькавая эфа, адно і другое — агіда для ГОСПАДА.
11 Нават у юнака па паводзінах можна зразумець, ці чыстыя, ці правыя справы ягоныя.
12 Вуха, якое чуе, і вока, якое бачыць, — ГОСПАД зрабіў і адно, і другое.
13 Не любі спаць, каб табе не зьбяднець, адкрый вочы свае, і насыцішся хлебам.
14 «Дрэннае, дрэннае», — кажа пакупнік, а калі адыйдзецца, тады хваліцца.
15 Ёсьць золата і мноства пэрлінаў, але найкаштоўнейшая рэч — вусны разумныя.
16 Забяры адзеньне яго, бо ён паручыўся за чужога, і за чужынца вазьмі заклад ад яго.
17 Салодкі чалавеку хлеб ашуканства, але потым пяском напоўняцца вусны ягоныя.
18 Думкі ўмацоўваюцца парадамі, і з разважлівасьцю вядзі вайну.
19 Хто ходзіць абмоўнікам, той выяўляе таямніцы, дык ня зьвязвайся з тым, хто рот свой разьзяўляе.
20 Хто кляне бацьку свайго і маці сваю, у таго сьветач патухне сярод глыбокай цемры.
21 Спадчына, на пачатку пасьпешліва здабытая, ня будзе пры канцы дабраслаўлёная.
22 Не кажы: «Я адплачу за зло», спадзявайся на ГОСПАДА, і Ён выбавіць цябе.
23 Агіда для ГОСПАДА — неаднолькавыя вагі, і шалі падманлівыя — ня добра.
24 Ад ГОСПАДА крокі чалавека, і як жа чалавеку зразумець шлях свой?
25 Пастка для чалавека — пасьпешліва зрабіць шлюбаваньне, а пасьля абяцаньня разважаць.
26 Мудры валадар раскідае бязбожнікаў і зьверне на іх кола [малатарнае].
27 Сьветач ГОСПАДАЎ — дух чалавечы, ён дасьледуе ўсе сховы нутра.
28 Міласэрнасьць і праўда ахоўваюць валадара, і міласэрнасьцю ўмацоўваецца пасад ягоны.
29 Слава юнакоў — сіла іхняя, а веліч старых — сівізна.
30 Вытні і раны — лекавальная масьць, [якая пазбаўляе] ад ліхоты, і ўдары [ачышчаюць] глыбіню нутра.
Leave a Reply