Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае Прыгнечанасць
ЛІКІ 17 : 13
13 Усе, хто набліжаюцца да Сялібы ГОСПАДА, паміраюць. Ці ж мы, паміраючы, будзем вынішчаны?»
ДРУГАЗАКОНЬНЕ 28 : 67
67 Раніцаю ты скажаш: “Хто дасьць мне [дачакацца] вечара?”, а ўвечары скажаш: “Хто дасьць мне [дачакацца] раніцы?”, дзеля страху сэрца твайго, якое будзе баяцца ўсяго таго, што ўбачаць вочы твае.
ЁЎ 3 : 26
26 Не супакойваўся я, не маўчаў і не адпачываў, але прыйшло да мяне няшчасьце».
ЁЎ 17 : 16
16 У брамы адхлані зыйдзе яна, і разам са мною ў парахне супачыне».
ПСАЛЬМЫ 31 : 22
22 Дабраслаўлёны ГОСПАД, бо Ён учыніў мне цуды міласэрнасьці ў горадзе ўмацаваным.
ПСАЛЬМЫ 77 : 9
9 Няўжо назаўсёды канец міласэрнасьці Ягонай, і вестка з пакаленьня ў пакаленьне счэзла?
ПРЫПОВЕСЬЦІ 13 : 12
12 Спадзяваньне, якое доўжыцца, — боль сэрца, а зьдзейсьненае жаданьне — дрэва жыцьця.
ІСАЯ 2 : 19
19 І ўвойдуць у пячоры ў скале і ў ямы ў парахне ад страху перад ГОСПАДАМ і перад бляскам велічы Ягонай, калі Ён паўстане, каб напоўніць страхам зямлю.
ЯРЭМІЯ 2 : 25
25 Стрымай нагу тваю ад голасьці, і горла тваё ад прагненьня. А ты кажаш: “Надарма, ніколі! Бо я люблю чужынцаў і пайду за імі!”
ЯРЭМІЯ 8 : 20
20 Прайшло жніво, скончылася лета, а мы ня збаўленыя!
ЯРЭМІЯ 18 : 12
12 А яны сказалі: “Надарма! Бо мы будзем хадзіць паводле думак нашых, кожны будзе рабіць паводле закамянеласьці ліхога сэрца свайго”.
ПЛАЧ 3 : 21
21 Я вяртаю гэта да сэрца майго, і дзеля гэтага я спадзяюся.
ПЛАЧ 5 : 22
22 Няўжо Ты, адкідаючы, адкінуў нас? Няўжо Ты загневаўся на нас аж так моцна?
ОСІЯ 10 : 8
8 І будуць зьнішчаныя вышыні Авэну, грэх Ізраіля. Церні і асот вырастуць на ахвярніках іхніх, і будуць казаць да гораў: «Накрыйце нас!», і да пагоркаў: «Упадзіце на нас!»
ЁНА 2 : 4
4 Ты кінуў мяне глыбока ў сэрца мораў, і вір акружыў мяне, усе плыні Твае і хвалі Твае прайшлі праз мяне.
МІХЕЙ 7 : 7
7 А я буду глядзець на ГОСПАДА, буду спадзявацца на Бога збаўленьня майго. Бог мой пачуе мяне.
МАЦЬВЕЯ 24 : 30
30 І тады зьявіцца знак Сына Чалавечага ў небе, і тады заплачуць усе калены зямлі і ўгледзяць Сына Чалавечага, Які ідзе на аблоках нябесных з сілаю і славаю вялікаю.
ЛУКІ 13 : 28
28 Там будзе плач і скрыгат зубоў, калі ўгледзіце Абрагама, Ісаака, і Якуба, і ўсіх прарокаў у Валадарстве Божым, а вас выганяць прэч.
ЛУКІ 23 : 30
30 Тады пачнуць гаварыць гарам: “Упадзіце на нас!”, і ўзгоркам: “Прыкрыйце нас!”
АДКРЫЦЬЦЁ 6 : 17
17 бо прыйшоў вялікі дзень гневу Ягонага, і хто зможа ўстаяць?»
Leave a Reply