Пра што гаворыць Біблія Прыгажосць – Усе біблейскія вершы пра Прыгажосць

Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае Прыгажосць

ПСАЛЬМЫ 39 : 11
11 Забяры ад мяне караньне Тваё, ад удараў рукі Тваёй я зьнікаю.

ПРЫПОВЕСЬЦІ 6 : 25
25 Няхай не пажадае сэрца тваё прыгажосьці яе, няхай ня ўхопіць яна цябе вейкамі сваімі,

ПРЫПОВЕСЬЦІ 31 : 30
30 Прывабнасьць падманлівая і прыгажосьць марная, але жанчына, якая баіцца ГОСПАДА, годная пахвалы.

ІСАЯ 3 : 24
24 І станецца замест прыемных пахаў — смурод, замест поясу — вяроўка, замест учасаных валасоў — лысіна, замест багатай вопраткі — цесны мяшок, замест красы — ганьба.

ЭЗЭКІЭЛЬ 16 : 14
14 І распаўсюдзілася імя тваё сярод народаў дзеля прыгажосьці тваёй, бо была ты дасканалай дзеля ўпрыгожваньняў Маіх, якімі Я ўпрыгожыў цябе, кажа Госпад ГОСПАД.

ЭЗЭКІЭЛЬ 28 : 17
17 Узьвялічылася сэрца тваё дзеля прыгажосьці тваёй; і ты згубіў мудрасьць тваю дзеля красы тваёй. І Я кінуў цябе на зямлю, перад абліччам валадароў паставіў цябе, каб бачылі цябе.

ПСАЛЬМЫ 39 : 11
11 Забяры ад мяне караньне Тваё, ад удараў рукі Тваёй я зьнікаю.

ПСАЛЬМЫ 49 : 14
14 Гэткі шлях іхні, тых, якія спадзяюцца на сябе, і тых, якім [словы] вуснаў іхніх да­спа­добы. (Сэлях)

БЫЦЬЦЁ 12 : 11
11 І сталася, калі набліжаліся яны да Эгіпту, сказаў ён жонцы сваёй Сарай: «Вось, я ведаю, што ты жанчына прыгожая,

БЫЦЬЦЁ 24 : 16
16 І [была] тая дзяўчына вельмі прыгожая з выгляду, дзяўчына, якую мужчына не пазнаў. І зыйшла яна да крыніцы, і напоўніла збан, і вярталася.

БЫЦЬЦЁ 29 : 17
17 Вочы Леі былі кволыя, а Рахель была прыгожая пастацьцю і прыгожая абліччам.

БЫЦЬЦЁ 39 : 6
6 I аддаў ён усё, што меў, у рукі Язэпа; і ня рупіўся ні пра што, акрамя хлеба, які ён еў. А Язэп меў зграбную постаць і прывабны выгляд.

ВЫХАД 2 : 2
2 I зачала тая жанчына, і нарадзіла сына, і бачыла яго, што ён прыгожы, і хавала яго тры месяцы.

ГЕБРАЯЎ 11 : 23
23 Вераю Майсей па нараджэньні тры месяцы быў хаваны бацькамі сваімі, бо яны бачылі, што хлопчык мілы [Богу], і не спалохаліся валадарскага загаду.

1 САМУЭЛЯ 16 : 12
12 І паслаў ён па яго, і прывёў яго, а быў ён руды, меў прыгожыя вочы і зграбную постаць. І сказаў ГОСПАД [Самуэлю]: «Устань, памаж яго, бо гэта ён».

1 САМУЭЛЯ 16 : 18
18 І адказаў адзін з юнакоў, і сказаў: «Вось, я бачыў сына Есэя з Бэтлеему, які ўмее граць на гусьлях. Ён — чалавек мужны і дужы, моцны ў слове, і прыгожы, і ГОСПАД ёсьць з ім».

2 САМУЭЛЯ 11 : 2
2 І сталася вечарам, што Давід падняўся з ложку свайго і шпацыраваў на даху дома валадарскага. І ўбачыў ён з даху жанчыну, якая мылася, а жанчына была вельмі прыгожая.

2 САМУЭЛЯ 13 : 1
1 І сталася пасьля таго. Абсалом, сын Давіда, меў прыгожую сястру імем Тамар. І закахаўся ў яе Амнон, сын Давіда.

2 САМУЭЛЯ 14 : 25
25 А прыгажэйшага ад Абсалома не было нікога ў-ва ўсім Ізраілі, які так быў слаўны. Ад ног да галавы не было ў ім заганы.

1 ВАЛАДАРОЎ 1 : 4
4 Дзяўчына была вельмі прыгожая; яна апекавалася валадаром і паслугавала яму, але валадар не пазнаў яе.

ЭСТЭР 1 : 11
11 каб яны прывялі перад аблічча валадара валадарку Вашці ў кароне валадарскай, каб паказаць народу і князям прыгажосьць ейную, бо яна была вельмі прыгожая.

Comments

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *