Пра што гаворыць Біблія праца і дом – Усе біблейскія вершы пра праца і дом

Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае праца і дом

ДАНІІЛ 1 : 8 – 17
8 І пастанавіў Данііл у сэрцы сваім, што ён ня будзе апаганьвацца ежаю валадара і віном, якое той піў; і ён прасіў начальніка эўнухаў, каб яму не апаганіцца.
9 І даў Бог Даніілу міласэрнасьць і спагаду перад абліччам начальніка эўнухаў.
10 І сказаў начальнік эўнухаў Даніілу: «Я баюся пана майго, валадара, які вызначыў для вас ежу і напоі. Бо калі ён убачыць, што абліччы вашыя марнейшыя, чым у [іншых] юнакоў вашага веку, тады вы наразіце на небясьпеку галаву маю перад валадаром».
11 І сказаў Данііл наглядчыку, якога начальнік эўнухаў паставіў над Даніілам, Ананіем, Мішаэлем і Азарыем:
12 «Выспрабуй, калі ласка, слугаў тваіх дзён дзесяць; і няхай даюць нам гародніну, і мы будзем есьці, і ваду, і мы будзем піць.
13 І паглядзіш на выгляд наш і выгляд юнакоў, якія ядуць ежу валадара; і паводле таго, што ўбачыш, рабі са слугамі тваімі».
14 І ён паслухаў іх у гэтай справе, і выспрабоўваў іх дзесяць дзён.
15 І ў канцы дзесяці дзён выгляд іхні выяўвіўся лепшым і цела [іхняе было] здаравейшым, чым у юнакоў, якія елі ежу валадара.
16 І сталася, што наглядчык забіраў ад іх ежу і віно, якое яны мелі піць, і даваў ім гародніну.
17 І гэтым чатыром юнакам Бог даў веды і разуменьне кожнай кнігі і мудрасьці, а Данііл разумеў усякія ві­дзежы і сны.

Comments

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *