Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае працавітасць
ПРЫПОВЕСЬЦІ 13 : 4
4 Душа гультая жадае і ня мае нічога, а душа руплівага будзе насычаная.
ПРЫПОВЕСЬЦІ 10 : 4
4 Лянівая рука робіць бедным, а рука працавітая ўзбагачае.
ГАЛЯТАЎ 6 : 9
9 А робячы дабро, ня будзем журыцца, бо ў свой час будзем жаць, калі не саслабеем.
1 КАРЫНЬЦЯНАЎ 15 : 58
58 Так што, браты мае ўлюбёныя, будзьце непарушныя, непахісныя, у справе Госпадавай мейце рупнасьць заўсёды, ведаючы, што праца вашая не дарэмная перад Госпадам.
ПРЫПОВЕСЬЦІ 22 : 29
29 Ці бачыў ты чалавека, спраўнага ў занятку сваім? Перад абліччам валадароў ён будзе стаяць, ня будзе ён стаяць перад прасьцякамі.
2 ПЯТРА 3 : 14
14 Дзеля гэтага, улюбёныя, чакаючы гэтага, намагайцеся, каб Ён знайшоў вас у супакоі, неапаганенымі і беззаганнымі.
2 ЦІМАФЕЯ 2 : 15
15 Намагайся паставіць сябе перад Богам вартым, работнікам, які ня будзе асаромлены, які слушна пераказвае слова праўды.
ПРЫПОВЕСЬЦІ 12 : 24
24 Рука руплівых будзе мець уладу, а нядбайныя будуць даньнікамі.
2 ПЯТРА 1 : 10
10 Дзеля гэтага, браты, яшчэ больш намагайцеся рабіць цьвёрдым вашае пакліканьне і выбраньне, бо гэтак робячы, ніколі не спатыкняцёся,
ПРЫПОВЕСЬЦІ 11 : 27
27 Хто імкнецца да дабра, той шукае зычлівасьці, а хто шукае зла, да таго яно прыйдзе.
ЯКУБА 1 : 12
12 Шчасьлівы чалавек, які вытрымлівае спакусу, бо, стаўшыся выпрабаваным, ён атрымае вянок жыцьця, які абяцаў Госпад тым, хто любіць Яго.
ЭКЛЕЗІЯСТ 9 : 10
10 Усё, што можа зрабіць рука твая, рабі паводле сілы тваёй, бо ў адхлані, у якую ты ідзеш, няма ані справаў, ані разуменьня, ані веданьня, ані мудрасьці.
ПРЫПОВЕСЬЦІ 6 : 6 – 8
6 Ідзі да мураша, гультаю, і паглядзі на шляхі ягоныя, і станься мудрым.
7 Няма ў яго начальніка, ані наглядчыка, ані кіраўніка,
8 але ён летам загатаўляе хлеб сабе і зьбірае ежу сваю ў жніво.
ВЫХАД 15 : 26
26 і сказаў: «Калі ты будзеш, слухаючы, слухаць голас ГОСПАДА, Бога твайго, і робячы, будзеш рабіць тое, што правільнае ў вачах Ягоных, і прыхіліш вуха да прыказаньняў Ягоных, і будзеш захоўваць усе пастановы Ягоныя, ніводнае з немачаў, якія Я навёў на Эгіпет, не навяду на цябе, бо Я — ГОСПАД, Лекар твой».
ФІЛІПЯНАЎ 3 : 14
14 імчу да мэты, да ўзнагароды пакліканьня Божага, якое з гары ў Хрысьце Ісусе.
2 ЛЕТАПІСАЎ 31 : 21
21 І ў-ва ўсёй працы, якую ён пачынаў, і ў служэнні Дому Божага, і ў [выкананьні] Закону і прыказаньняў, каб шукаць Бога свайго, ён рабіў з усяго сэрца свайго, і меў посьпех.
ГЕБРАЯЎ 6 : 10 – 12
10 Бо Бог не няправедны, каб забыцца на справу вашую і працу любові, якую вы зьявілі ў імя Ягонае, калі служылі і служыце сьвятым.
11 А мы жадаем, каб кожны з вас выяўляў такую самую дбайнасьць у пэўнасьці надзеі да канца,
12 каб ня стацца вам маруднымі, але пераймальнікамі тых, якія праз веру і доўгацярплівасьць бяруць у спадчыну абяцаньні.
2 ПЯТРА 1 : 5 – 7
5 дык вы, прыкладаючы да гэтага ўсякую дбайнасьць, зьявіце ў веры вашай цноту, а ў цноце — разуменьне,
6 а ў разуменьні — стрыманасьць, а ў стрыманасьці — цярплівасьць, а ў цярплівасьці —пабожнасьць,
7 а ў пабожнасьці — браталюбства, а ў браталюбстве — любоў.
ПРЫПОВЕСЬЦІ 10 : 22
22 Дабраславенства ад ГОСПАДА, яно ўзбагачае, і смутку з сабою не прыносіць.
ПРЫПОВЕСЬЦІ 4 : 1 – 296
1 Слухайце, дзеці, настаўленьне бацькі і ўважайце, каб навучыцца розуму,
2 бо я даю вам добрую навуку; не пакідайце закону майго.
3 Бо і я быў сынам у бацькі майго, пешчаны і адзіны ў маці маёй.
4 І ён вучыў мяне, і казаў мне: «Няхай трымаецца сэрца тваё словаў маіх, захоўвай прыказаньні мае і жыві.
5 Набывай мудрасьць, набывай розум, не забывайся і не ўхіляйся ад словаў вуснаў маіх.
6 Не пакідай яе, і яна захавае цябе, любі яе, і яна будзе пільнаваць цябе.
7 Галоўнае — мудрасьць; набывай мудрасьць, і за ўсю маёмасьць тваю набывай розум.
8 Узьвяліч яе, і яна падыме цябе, яна праславіць цябе, калі ты ўхопішся за яе,
9 ускладзе на галаву тваю вянок ласкі, аздобіць цябе каронаю славы».
10 Слухай, сыне мой, і прыймі словы мае, і памножацца гады жыцьця твайго.
11 Я паказваю табе шлях мудрасьці, вяду цябе сьцежкамі праведнасьці.
12 Калі пойдзеш імі, ня будуць блытацца ногі твае, калі пабяжыш, не спатыкнешся.
13 Трымайся настаўленьня, не занядбоўвай, захоўвай яго, бо яно — жыцьцё для цябе.
14 Не ўзыходзь на сьцежку бязбожнікаў і не хадзі па шляху ліхотнікаў,
15 пазьбягай яго і не хадзі па ім, ухіляйся ад яго і абмінай яго,
16 бо не заснуць яны, калі ня ўчыняць благога, і сон іх ня возьме, калі не давядуць каго да падзеньня.
17 Бо ядуць яны хлеб беззаконьня і п’юць віно гвалту.
18 Але сьцежка праведных — як сьвятло зараніцы, што ўзыходзіць і расьце аж да поўнага дня.
19 Шлях бязбожнікаў цёмны, яны ня ведаюць, дзе спатыкнуцца.
20 Сыне мой, зважай на словы мае, прыхілі вуха тваё да прамоваў маіх.
21 Няхай не зыходзяць яны з вачэй тваіх, захоўвай іх у глыбіні сэрца твайго,
22 бо яны — жыцьцё для таго, хто знайшоў іх, і здароўе для ўсяго цела яго.
23 З усёй стараннасьцю захоўвай сэрца тваё, бо з яго крыніца жыцьця.
24 Адкінь ад сябе вусны хлусьлівыя, аддалі ад сябе язык крывадушны.
25 Вочы твае няхай глядзяць проста, а павекі твае няхай скіраваныя будуць перад табою.
26 Абдумай сьцежку для ног тваіх, і ўсе шляхі твае няхай будуць пэўныя.
27 Не зыходзь ані направа, ані налева, аддалі нагу тваю ад ліхоцьця.
Leave a Reply