Пра што гаворыць Біблія Працавітасць – Усе біблейскія вершы пра Працавітасць

Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае Працавітасць

МАРКА 1 : 35
35 І раніцай, на самым досьвітку ўстаўшы, выйшаў, і пайшоў у пустыннае месца, і там маліўся.

ЛУКІ 2 : 49
49 А Ён сказаў ім: «Навошта вы шукалі Мяне? Ці ж вы ня ведаеце, што Я мушу быць у тым, што [належыць] Айцу Майму?»

1 ЛЕТАПІСАЎ 22 : 19
19 Цяпер скіруйце сэрцы вашыя і душы вашыя, каб шукаць ГОСПАДА, Бога вашага. Устаньце і пабудуйце сьвятыню ГОСПАДУ Богу, каб прынесьці Каўчэг Запавету ГОСПАДА і сьвятое начыньне Божае ў Дом, які пабудаваны для імя ГОСПАДА».

ГЕБРАЯЎ 11 : 6
6 А бяз веры спадабацца [Богу] немагчыма, бо той, хто прыходзіць да Бога, мусіць верыць, што Ён ёсьць і тым, хто шукае Яго, нагароду дае.

ДРУГАЗАКОНЬНЕ 6 : 17
17 Захоўваючы, захоўвайце прыказаньні ГОСПАДА, Бога вашага, і сьведчаньні Ягоныя, і пастановы Ягоныя, якія Ён загадаў вам;

ДРУГАЗАКОНЬНЕ 11 : 13
13 “Дык калі ты будзеш слухаць прыказаньні Мае, якія сёньня Я загадваю вам, каб вы любілі ГОСПАДА, Бога вашага, і служылі Яму ўсім сэрцам вашым і ўсёю душой вашай,

ІСАЯ 55 : 2
2 Навошта вы адважваеце срэбра за тое, што ня хлеб, і працу сваю за тое, што не насыціць? Слухаючы, паслухайце Мяне і будзеце есьці [тое, што] добрае, і будзе насалоджвацца тлустым душа вашая.

ФІЛІПЯНАЎ 3 : 14
14 імчу да мэты, да ўзнагароды пакліканьня Божага, якое з гары ў Хрысьце Ісусе.

2 ПЯТРА 1 : 5
5 дык вы, прыкладаючы да гэтага ўсякую дбайнасьць, зьявіце ў веры вашай цноту, а ў цноце — разуменьне,

ДРУГАЗАКОНЬНЕ 4 : 9
9 Толькі сьцеражыся і пільна захоўвай душу сваю, і не за­будзь усіх словаў, якія бачылі вочы твае, і няхай не адыйдуць яны ад сэрца твайго ў-ва ўсе дні жыцьця твайго, і ты дасі ве­даць гэта сыноў тваіх і сыноў сыноў тваіх.

ПРЫПОВЕСЬЦІ 4 : 23
23 З усёй стараннасьцю захоўвай сэрца тваё, бо з яго крыніца жыцьця.

ГЕБРАЯЎ 6 : 12
12 каб ня стацца вам маруднымі, але пераймальнікамі тых, якія праз веру і доўгацярплівасьць бяруць у спадчыну абяцаньні.

1 ЦІМАФЕЯ 3 : 10
10 І гэтакіх трэба перш выпрабоўваць, а пасьля, калі бездакорныя, няхай служаць.

ГЕБРАЯЎ 12 : 15
15 гледзячы, каб хто ня страціў ласкі Божае; каб які корань горычы, вырасшы ўверх, не зрабіў шкоды, і каб праз яго не занячысьціліся многія;

2 ПЯТРА 3 : 14
14 Дзеля гэтага, улюбёныя, чакаючы гэтага, намагайцеся, каб Ён знайшоў вас у супакоі, неапаганенымі і беззаганнымі.

2 ПЯТРА 1 : 10
10 Дзеля гэтага, браты, яшчэ больш намагайцеся рабіць цьвёрдым вашае пакліканьне і выбраньне, бо гэтак робячы, ніколі не спатыкняцёся,

Comments

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *