Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае праніклівасць
1 ЯНА 4 : 1
1 Улюбёныя! Ня ўсякаму духу верце, але выпрабоўвайце духаў, ці ад Бога яны, бо шмат фальшывых прарокаў прыйшло ў сьвет.
ФІЛІПЯНАЎ 1 : 9 – 10
9 і малюся пра тое, каб любоў вашая яшчэ больш і больш памнажалася ў пазнаньні і ўсякім разуменьні,
10 каб, выпрабоўваючы, што лепшае, вы былі чыстымі і без спатыкненьня ў дзень Хрыстовы,
ГЕБРАЯЎ 4 : 12
12 Бо слова Божае жывое і дзейснае, і вастрэйшае за ўсякі меч двусечны, і працінае аж да разьдзяленьня душы і духа, суставаў і шпіку, і судзіць думкі і намеры сэрца.
ГЕБРАЯЎ 5 : 14
14 А цьвёрдая страва ёсьць для дасканалых, у якіх праз ужываньне разуменьне спрактыкаванае распазнаваць добрае і ліхое.
ПРЫПОВЕСЬЦІ 3 : 1 – 35
1 Сыне мой, не забывайся настаўленьня майго, і няхай сэрца тваё захоўвае прыказаньні мае,
2 бо доўгія дні, гады жыцьця і супакой прынясуць яны табе.
3 Міласэрнасьць і праўда няхай не пакідаюць цябе, абвяжы імі шыю сабе і напішы іх на табліцах сэрца твайго,
4 і знойдзеш ты ласку і спагаднасьць у вачах Бога і людзей.
5 Спадзявайся на ГОСПАДА ўсім сэрцам тваім і не абапірайся на розум твой.
6 Думай пра Яго на ўсіх шляхах тваіх, і Ён выпрастуе сьцежкі твае.
7 Ня будзь мудры ў вачах сваіх, бойся ГОСПАДА і пазьбягай ліхоты.
8 Гэта будзе здароўем для цела твайго і спасіленьнем для костак тваіх.
9 Шануй ГОСПАДА ўсёй маёмасьцю тваёй і пяршынамі ўсіх пладоў тваіх,
10 і напоўняцца гумны твае збожжам, а тоўчні твае перапоўняцца новым віном.
11 Не адкідай, сыне мой, настаўленьня ГОСПАДА, і не ўхіляйся, калі Ён дакарае цябе,
12 бо каго любіць ГОСПАД, таго карае, як бацька, які спагадае сыну.
13 Шчасьлівы чалавек, які знайшоў мудрасьць, і чалавек, які прыдбаў разуменьне.
14 Бо здабыць яе лепш, чым здабыць срэбра, і плады ейныя лепшыя за золата.
15 Яна — каштоўнейшая за пэрліны, і нішто з таго, што ты прагнеш, ня можа параўнацца з ёю.
16 Доўгасьць дзён у правай руцэ яе, а ў левай руцэ — багацьце і слава.
17 Шляхі яе — шляхі прыемныя, і ўсе сьцежкі ейныя — супакой.
18 Яна — дрэва жыцьця для тых, што трымаюцца яе, шчасьлівыя тыя, якія абапіраюцца на яе.
19 ГОСПАД мудрасьцю заснаваў зямлю, нябёсы ўмацаваў розумам.
20 Яго веданьнем расчыніліся бяздоньні і аблокі імгляць расою.
21 Сыне мой, няхай гэта не адыходзіць ад вачэй тваіх, захоўвай разумнасьць і разважнасьць.
22 І яны стануцца жыцьцём для душы тваёй і аздобаю для шыі тваёй.
23 Тады пойдзеш бясьпечна шляхам тваім, і нага твая не пахісьнецца.
24 Калі ляжаш спаць, ня будзеш мець страху, і калі засьнеш, сон твой будзе салодкі.
25 Не спалохаешся раптоўнага страху і загубы бязбожнікаў, калі яна прыйдзе,
26 бо ГОСПАД будзе спадзяваньнем тваім і захавае нагу тваю ад пасткі.
27 Не адмаўляй у дабрадзействе таму, хто патрабуе, калі рука твая мае сілу зрабіць гэта.
28 Не кажы бліжняму твайму: «Ідзі сабе і прыйдзі зноў, заўтра дам табе», калі маеш гэта пры сабе.
29 Не надумляй ліхоцьця супраць бліжняга твайго, калі ён жыве пры табе бясьпечна.
30 Не сварыся з чалавекам без прычыны, калі ён не зрабіў табе нічога благога.
31 Не зайздросьці чалавеку злачыннаму і не выбірай ніводнага са шляхоў ягоных,
32 бо ГОСПАД брыдзіцца крывадушным, а з правымі Ён сябруе.
33 Праклён ад ГОСПАДА на доме бязбожніка, але жытло праведных Ён дабраслаўляе.
34 Ён сьмяецца з насьмешнікаў, а пакорным ласку дае.
35 Мудрыя атрымаюць у спадчыну славу, а бязглуздыя будуць насіць ганьбу.
ЯНА 7 : 24
24 Не судзіце па зьнешнасьці, але судзіце судом справядлівым».
ПРЫПОВЕСЬЦІ 2 : 1 – 5
1 Сыне мой, калі ты прыймеш словы мае і захаваеш у сябе прыказаньні мае,
2 прыхіляючы вуха тваё да мудрасьці і схіляючы сэрца тваё да разважлівасьці,
3 калі вось клікаць будзеш розум і голас твой уздымеш, заклікаючы развагу,
4 калі шукаць яе будзеш як срэбра, і прагнуць яе будзеш як багацьця,
5 тады зразумееш страх перад ГОСПАДАМ і знойдзеш пазнаньне Бога.
1 КАРЫНЬЦЯНАЎ 14 : 33
33 бо Бог ня ёсьць [Бог] бязладзьдзя, але супакою, як у-ва ўсіх цэрквах у сьвятых.
2 КАРЫНЬЦЯНАЎ 11 : 13 – 15
13 Бо гэтакія фальшывыя апосталы, падступныя работнікі, якія робяць выгляд апосталаў Хрыстовых.
14 І ня дзіва, бо і сам шатан робіць выгляд анёла сьвятла.
15 Дык не вялікая рэч, калі і служыцелі ягоныя робяць выгляд служыцеляў праведнасьці; канец іхні будзе паводле ўчынкаў іхніх.
КАЛАСЯНАЎ 2 : 8
8 Глядзіце, каб хто не збаламуціў вас філасофіяй і пустым падманам паводле традыцыі чалавечай, паводле стыхіяў сьвету, а не паводле Хрыста.
1 ВАЛАДАРОЎ 3 : 9
9 Дык дай слузе Твайму сэрца, якое слухае, каб судзіць народ Твой і адрозьніваць, што добрае, а што ліхое. Бо хто ж можа судзіць такі шматлікі народ Твой?»
1 КАРЫНЬЦЯНАЎ 2 : 14
14 А душэўны чалавек ня прыймае таго, што ад Духа Божага, бо гэта глупства для яго, і ня можа зразумець, бо пра гэта судзіцца духоўна.
1 ЦІМАФЕЯ 6 : 3 – 5
3 Калі хто навучае іначай і не ідзе за здаровымі словамі Госпада нашага Ісуса Хрыста і за вучэньнем пра пабожнасьць,
4 той узьбіўся ў пыху, нічога не разумеючы, але хварэючы на спрэчкі і кіданьне словамі, ад якіх стаецца зайздрасьць, сварка, блюзьнерствы, зласьлівыя падазрэньні,
5 пустыя гутаркі між людзьмі зьнішчанага розуму і пазбаўленымі праўды, якія думаюць, што пабожнасьць — [сродак] дзеля прыбытку. Аддаляйся ад гэтакіх.
МАЦЬВЕЯ 24 : 24
24 Бо паўстануць фальшывыя хрысты і фальшывыя прарокі і дадуць вялікія знакі і цуды, каб падмануць, калі магчыма, і выбраных.
МАЦЬВЕЯ 10 : 16
16 Вось, Я пасылаю вас, як авечак сярод ваўкоў; дык будзьце мудрыя, як зьмеі, і шчырыя, як галубы.
1 ТЭСАЛОНЦАЎ 5 : 21
21 Усё выпрабоўвайце; добрага трымайцеся.
2 КАРЫНЬЦЯНАЎ 11 : 14
14 І ня дзіва, бо і сам шатан робіць выгляд анёла сьвятла.
2 ЦІМАФЕЯ 3 : 15
15 і што ты з дзяцінства ведаеш Сьвятое Пісаньне, якое можа зрабіць цябе мудрым на збаўленьне праз веру, што ў Хрысьце Ісусе.
ЯКУБА 1 : 5
5 Калі ж у каго з вас не хапае мудрасьці, няхай просіць у Бога, Які дае ўсім шчыра і не дакараючы, і будзе яму дадзена.
Leave a Reply