Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае Прамысловасць
БЫЦЬЦЁ 2 : 15
15 І ўзяў ГОСПАД Бог чалавека, і зьмясьціў яго ў садзе Эдэм, каб абрабляў яго і захоўваў яго.
ВЫХАД 23 : 12
12 Шэсьць дзён будзеш рабіць справы твае, а ў дзень сёмы супачынеш, каб спыніўся вол твой і асёл твой, і адпачыў сын служкі тваёй і прыхадзень.
ДРУГАЗАКОНЬНЕ 5 : 13
13 Шэсьць дзён будзеш працаваць і будзеш рабіць усю работу тваю,
ВЫХАД 35 : 2
2 Шэсьць дзён будзеш рабіць работу, а ў сёмы дзень будзе ў вас сьвята, супачынак супачынку для ГОСПАДА; кожны, хто будзе рабіць у ім работу, памрэ.
ПРЫПОВЕСЬЦІ 10 : 5
5 Хто летам зьбірае, той сын разважлівы, а хто сьпіць у жніво — сын ганебны.
ПРЫПОВЕСЬЦІ 12 : 11
11 Хто абрабляе зямлю сваю, той насыціцца хлебам, а хто ганяецца за марнасьцю, той ня мае розуму.
ПРЫПОВЕСЬЦІ 12 : 24
24 Рука руплівых будзе мець уладу, а нядбайныя будуць даньнікамі.
ПРЫПОВЕСЬЦІ 12 : 27
27 Гультай не сьпячэ ўпаляванага, а маёмасьць чалавека руплівага каштоўная.
ПРЫПОВЕСЬЦІ 13 : 4
4 Душа гультая жадае і ня мае нічога, а душа руплівага будзе насычаная.
ПРЫПОВЕСЬЦІ 13 : 11
11 Багацьце, [здабытае] марным чынам, змалее, а хто зьбірае яго рукою сваёю, — памнажае яго.
ПРЫПОВЕСЬЦІ 13 : 23
23 Многа хлеба і на ніве бедных, але некаторыя гінуць, бо няма суду.
ПРЫПОВЕСЬЦІ 14 : 4
4 Дзе няма скаціны, там ясьлі пустыя, але багата прыбытку ад сілы вала.
ПРЫПОВЕСЬЦІ 14 : 23
23 З кожнае працы будзе прыбытак, а ад пустых словаў — толькі нястача.
ПРЫПОВЕСЬЦІ 16 : 26
26 Работнік цяжка працуе для сябе, бо рот ягоны прымушае яго.
ПРЫПОВЕСЬЦІ 20 : 13
13 Не любі спаць, каб табе не зьбяднець, адкрый вочы свае, і насыцішся хлебам.
ПРЫПОВЕСЬЦІ 21 : 5
5 Думкі руплівага [прыносяць] прыбытак, а кожны нецярплівы [будзе мець] нястачу.
ПРЫПОВЕСЬЦІ 22 : 29
29 Ці бачыў ты чалавека, спраўнага ў занятку сваім? Перад абліччам валадароў ён будзе стаяць, ня будзе ён стаяць перад прасьцякамі.
ПРЫПОВЕСЬЦІ 27 : 27
27 І досыць казінага малака на ежу табе, і на ежу дому твайму, і на жыцьцё для служак тваіх.
ПРЫПОВЕСЬЦІ 28 : 19
19 Хто абрабляе зямлю сваю, насыціцца хлебам, а хто гоніцца за марнасьцю, насыціцца беднасьцю.
ПРЫПОВЕСЬЦІ 30 : 28
28 павук лапкамі чапляецца, але вось, ён у палацы валадара.
ПРЫПОВЕСЬЦІ 31 : 27
27 Яна пільнуе шэсьце дому свайго і ня есьць хлеба гультайства.
ЭКЛЕЗІЯСТ 1 : 3
3 Якая карысьць чалавеку з усёй цяжкай працы ягонай, якую ён робіць пад сонцам?
ЭКЛЕЗІЯСТ 2 : 11
11 І азірнуўся я на ўсе справы свае, якія зрабілі рукі мае, і на цяжкую працу маю, якую рабіў, працуючы, і вось, усё — марнасьць і пагоня за ветрам, і няма карысьці з гэтага пад сонцам.
ЭКЛЕЗІЯСТ 2 : 22
22 Бо што будзе мець чалавек з усёй цяжкай працы сваёй і турбаваньняў сэрца свайго, якімі ён спрацаваны пад сонцам?
ЭКЛЕЗІЯСТ 9 : 10
10 Усё, што можа зрабіць рука твая, рабі паводле сілы тваёй, бо ў адхлані, у якую ты ідзеш, няма ані справаў, ані разуменьня, ані веданьня, ані мудрасьці.
ЭКЛЕЗІЯСТ 11 : 4
4 Хто назірае за ветрам, ня будзе сеяць, і хто глядзіць на хмары, ня будзе жаць.
ЭКЛЕЗІЯСТ 11 : 6
6 Раніцаю сей насеньне тваё, і ў вечары не спыняй рукі тваёй, бо ты ня ведаеш, з чаго будзе больш карысьці, з аднаго ці з другога, ці з абодвух будзе аднолькава добра.
Leave a Reply