Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае Пракрастынацыя
ВЫХАД 22 : 29
29 Не марудзь [з ахвярамі] са шчодрасьці [току] твайго і тоўчні тваёй. Першароднага з сыноў тваіх аддасі Мне.
ПРЫПОВЕСЬЦІ 27 : 1
1 Не хваліся заўтрашнім днём, бо ня ведаеш, што гэты дзень народзіць.
ЭЗЭКІЭЛЬ 11 : 3
3 Яны гавораць: “Ня хутка [суд]; будуйма дамы. Вось, [горад] — кацёл, а мы — мяса”.
ЭЗЭКІЭЛЬ 12 : 22
22 «Сыне чалавечы, што за прыказку вы маеце пра зямлю Ізраіля, кажучы: “Дні мінаюць, і ўсе відзежы не спаўняюцца”.
ЭЗЭКІЭЛЬ 12 : 28
28 Дзеля гэтага скажы ім: “Гэта кажа Госпад ГОСПАД. Ужо ня будзе затрымлівацца кожнае слова Маё. Слова, якое Я прамоўлю, споўніцца, кажа Госпад ГОСПАД”».
МАЦЬВЕЯ 8 : 21
21 А іншы з вучняў Ягоных сказаў Яму: «Госпадзе! Дазволь мне перш пайсьці і пахаваць бацьку майго».
МАЦЬВЕЯ 24 : 51
51 і адлучыць яго, і ўчыніць яму адзін лёс з крывадушнікамі; там будзе плач і скрыгат зубоў.
МАЦЬВЕЯ 25 : 13
13 Дык чувайце, бо ня ведаеце ані дня, ані гадзіны, у якую прыйдзе Сын Чалавечы.
ЛУКІ 9 : 62
62 Але Ісус сказаў яму: «Той, хто ўзлажыў руку сваю на плуг і аглядаецца назад, не надаецца да Валадарства Божага».
ДЗЕІ 24 : 25
25 А як той вёў гутарку пра праведнасьць, і стрыманасьць, і пра будучы суд, Фэлікс, спалохаўшыся, адказаў: «Цяпер годзе, ідзі, а як знайду час, паклічу цябе».
1 ТЭСАЛОНЦАЎ 5 : 3
3 Калі вось будуць гаварыць: «Супакой і бясьпека», тады неспадзявана прыйдзе на іх зьнішчэньне, быццам мукі радзін на цяжарную, і яны не ўцякуць.
ГЕБРАЯЎ 3 : 19
19 І бачым, што яны не змаглі ўвайсьці праз недаверства.
ВЫХАД 8 : 10
10 Ён сказаў: «Заўтра». I сказаў [Майсей]: «Паводле слова твайго, каб ты даведаўся, што няма [нікога] як ГОСПАД, Бог наш.
1 ВАЛАДАРОЎ 19 : 21
21 І [Элісэй] вярнуўся ад яго, і ўзяў пару валоў, і склаў іх у ахвяру, а на ярме валоў зварыў мяса іхняе і даў народу, і яны елі. І ўстаў, і пайшоў за Ільлёю, і служыў яму.
ЭСТЭР 5 : 8
8 Калі я знайшла ласку ў вачах валадара, і калі добра для валадара паслухаць жаданьне маё і зрабіць паводле просьбы маёй, няхай прыйдзе валадар і Аман на гасьціну, якую я зраблю ім, і заўтра я зраблю паводле слова валадара».
Leave a Reply