Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае Пракламацыя
2 ЛЕТАПІСАЎ 30 : 10
10 І праходзілі ганцы з горада ў горад па зямлі Эфраіма і Манасы і аж да Завулёна; і былі [тыя, якія] сьмяяліся і зьдзекваліся з іх.
ЭСТЭР 1 : 22
22 І ён паслаў лісты ў-ва ўсе акругі валадарскія, у кожную акругу пісьмом ейным і да кожнага народу — моваю ягонай, каб кожны муж быў гаспадаром у доме сваім, і прамоўлена гэта было моваю ўсіх народаў.
ЭСТЭР 6 : 9
9 І няхай дадуць шаты і каня ў рукі аднаго з найзначнейшых князёў валадара, і апрануць таго чалавека, якога валадар хоча ўшанаваць, і павядуць яго на кані на гарадзкую плошчу, і будуць клікаць перад ім: “Гэтак робіцца таму чалавеку, якога валадар хоча ўшанаваць!”»
ЭСТЭР 8 : 14
14 Ганцы, якія ехалі на дрыгантах хуткіх, выехалі, падганяныя і прысьпешваныя словам валадара. І закон быў абвешчаны ў Шушане сталіцы.
ІСАЯ 40 : 3
3 Голас таго, хто кліча: «У пустыні рыхтуйце шлях ГОСПАДУ, прастуйце ў стэпе сьцежкі Богу нашаму.
ІСАЯ 40 : 9
9 Узыйдзі на высокую гару, дабравесьнік Сыёну! Узьнімі з [усёй] сілы голас твой, ты, дабравесьнік Ерусаліму! Узьнімі [голас], ня бойся, кажы гарадам Юды: «Вось Бог ваш!»
ДАНІІЛ 3 : 7
7 Дзеля гэтага ў той час, калі ўсе народы пачулі гук трубы, жалейкі, арфы, ліры, псалтыра, дуды і ўсялякіх музычных інструмэнтаў, усе народы, плямёны і мовы ўпалі і пакланіліся балвану залатому, якога паставіў Навухаданосар валадар.
ДАНІІЛ 4 : 1
1 Я, Навухаданосар, быў у супакоі ў доме маім і шчасьлівы ў палацы маім.
ДАНІІЛ 5 : 29
29 Тады сказаў Бэльшацар, і апранулі Данііла ў пурпур, і ланцуг залаты [ўсклалі] на шыю ягоную, і абвясьцілі пра яго, што ён будзе панаваць як трэці ў валадарстве.
2 ЛЕТАПІСАЎ 36 : 23
23 «Гэта кажа Кір, валадар Пэрсаў. Усе валадарствы зямлі даў мне ГОСПАД, Бог нябесны. І Ён загадаў мне пабудаваць Яму Дом у Ерусаліме, які ў Юдэі. Хто ёсьць з вас з народу Ягонага, [няхай будзе] ГОСПАД, Бог ягоны, з ім, і няхай ён узыйдзе [ў Ерусалім]».
ЭЗРА 1 : 4
4 І ўсе, якія засталіся ў-ва ўсіх месцах, дзе яны жывуць, няхай дапамогуць ім людзі месца таго срэбрам, золатам, маёмасьцю і быдлам, а таксама дабраахвотнымі дарамі для Дому Бога, Які ў Ерусаліме”».
Leave a Reply