Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае прадстаўленне
ГЕБРАЯЎ 13 : 17
17 Слухайцеся кіраўнікоў вашых і будзьце пакорнымі, бо яны чуваюць над душамі вашымі, як абавязаныя здаць справаздачу [за іх], каб яны рабілі гэта з радасьцю, а не ўздыхаючы, бо гэта для вас некарысна.
ЯКУБА 4 : 7
7 Дык падпарадкуйцеся Богу; супраціўцеся д’яблу, і ўцячэ ад вас.
ЭФЭСЦАЎ 5 : 21
21 падпарадкоўваючыся адзін аднаму ў страху Божым.
ЛУКІ 22 : 42
42 кажучы: «Ойча, калі хочаш, пранясі келіх гэты міма Мяне. Аднак не Мая воля, але Твая няхай станецца».
1 ПЯТРА 5 : 5
5 Таксама і вы, маладыя, падпарадкоўвайцеся старостам, а ўсе, падпарадкоўваючыся адзін аднаму, апраніцеся ў пакорнасьць, бо Бог пыхлівым працівіцца, а пакорным ласку дае.
1 КАРЫНЬЦЯНАЎ 14 : 34
34 Жанчыны вашыя ў цэрквах няхай маўчаць; бо не дазволена ім гаварыць, але каб былі паслухмяныя, як і Закон кажа.
ЭФЭСЦАЎ 5 : 25
25 Мужы, любіце жонак сваіх, як і Хрыстос палюбіў Царкву і выдаў Сябе за яе,
МАЦЬВЕЯ 26 : 39
39 І, адыйшоўшыся трохі, упаў на аблічча Сваё, молячыся і кажучы: «Ойча Мой! Калі магчыма, няхай абміне Мяне келіх гэты; аднак не як Я хачу, але як Ты».
ЭФЭСЦАЎ 5 : 22
22 Жанчыны, падпарадкоўвайцеся мужам сваім, як Госпаду,
КАЛАСЯНАЎ 3 : 22 – 24
22 Слугі, у-ва ўсім слухайцеся паноў паводле цела, не на вачах толькі паслугуючы, як тыя, што людзям дагаджаюць, але ў шчырасьці сэрца, баючыся Бога.
23 І ўсё, што робіце, рабіце ад душы, як для Госпада, а не для людзей,
24 ведаючы, што ад Госпада атрымаеце ў нагароду спадчыну, бо вы служыце Госпаду Хрысту.
ЭФЭСЦАЎ 5 : 21 – 33
21 падпарадкоўваючыся адзін аднаму ў страху Божым.
22 Жанчыны, падпарадкоўвайцеся мужам сваім, як Госпаду,
23 бо муж ёсьць галава жонкі, як і Хрыстос — галава Царквы, і Ён жа — Збаўца цела.
24 Але як Царква падпарадкоўваецца Хрысту, гэтак і жонкі сваім мужам у-ва ўсім.
25 Мужы, любіце жонак сваіх, як і Хрыстос палюбіў Царкву і выдаў Сябе за яе,
26 каб асьвяціць яе, ачысьціўшы абмыцьцём водным у слове,
27 каб паставіць яе Сабе слаўнаю Царквою, бяз плямы, ці заганы, ці чаго падобнага, але каб яна была сьвятая і беззаганная.
28 Гэтак павінны мужы любіць сваіх жонак, як целы свае: хто любіць жонку сваю, самога сябе любіць.
29 Бо ніхто ніколі ня меў нянавісьці да цела свайго, але жывіць і грэе яго, як і Госпад Царкву.
30 Бо мы — члены цела Яго, ад цела Яго і ад костак Яго.
31 Дзеля гэтага пакіне чалавек бацьку свайго і маці, і прылепіцца да жонкі сваёй, і будуць двое адным целам.
32 Таямніца гэтая вялікая; а я кажу пра Хрыста і Царкву.
33 Зрэшты, і вы, кожны па сабе, няхай любіць жонку сваю як сябе; а жонка няхай баіцца мужа.
Leave a Reply