Пра што гаворыць Біблія Праведнасьць – Усе біблейскія вершы пра Праведнасьць

Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае Праведнасьць

БЫЦЬЦЁ 15 : 6
6 І паверыў ён ГОСПАДУ, і Ён залічыў гэта яму за праведнасьць.

РЫМЛЯНАЎ 4 : 3
3 Бо што кажа Пісаньне? «Паверыў Абрагам Богу, і залічана яму за праведнасьць».

РЫМЛЯНАЎ 4 : 5
5 а таму, хто ня робіць, але верыць у Таго, Хто апраўдвае бязбожніка, вера ягоная залічваецца за праведнасьць.

РЫМЛЯНАЎ 4 : 9
9 Дык шчаснасьць гэтая для абрэзаных ці і для неабрэзаных? Бо мы кажам, што Абрагаму вера залічана за праведнасьць.

РЫМЛЯНАЎ 4 : 11
11 I знак абразаньня ён атрымаў, як пячатку праведнасьці веры, якую [ён меў] у неабразаньні, каб быў ён бацькам усіх, хто верыць у неабразаньні, каб і ім залічана была праведнасьць,

РЫМЛЯНАЎ 4 : 13
13 Бо не праз Закон Абрагаму ці насеньню ягонаму [дадзена] абяцаньне быць спадкаемцам сьвету, але праз праведнасьць веры.

РЫМЛЯНАЎ 4 : 20
20 у абяцаньні Божым не сумняваўся недаверствам, але ўмацаваўся вераю, аддаўшы славу Богу

РЫМЛЯНАЎ 4 : 22
22 Дзеля гэтага і залічана яму за праведнасьць.

РЫМЛЯНАЎ 4 : 24
24 але і дзеля нас, што мае быць залічана нам, якія вераць у Таго, Хто ўваскрасіў з мёртвых Ісуса, Госпада нашага,

ЁЎ 29 : 14
14 Я апранаўся ў праведнасьць, і быў апрануты; як плашч і карона быў суд мой.

МАЦЬВЕЯ 22 : 14
14 Бо шмат пакліканых, але мала выбраных”».

ДРУГАЗАКОНЬНЕ 6 : 25
25 І будзе праведнасьць нашая ў тым, што мы будзем захоўваць і выконваць усе прыказаньні гэтыя перад абліччам ГОСПАДА, Бога нашага, як Ён нам загадаў”.

ЁЎ 33 : 26
26 Ён будзе маліць Бога, і [Бог] будзе спагадны яму, і ўбачыць аблічча ягонае радасным, і верне чалавеку праведнасьць ягоную.

ДРУГАЗАКОНЬНЕ 6 : 25
25 І будзе праведнасьць нашая ў тым, што мы будзем захоўваць і выконваць усе прыказаньні гэтыя перад абліччам ГОСПАДА, Бога нашага, як Ён нам загадаў”.

ЕГОШУА 22 : 31
31 І Пінхас, сын Элеазара сьвятара, сказаў сынам Рубэна, сынам Гада і сынам Манасы: «Пераканаліся мы сёньня, што сярод вас ГОСПАД, бо вы не дапусьціліся нявернасьці адносна ГОСПАДА, і захавалі сыноў Ізраіля ад рукі ГОСПАДА!»

ПСАЛЬМЫ 1 : 3
3 І будзе ён як дрэва, пасаджанае пры цячэньні водаў, якое прыносіць плод свой у часе сваім, і лістота якога ня вяне, і ў-ва ўсім, што ён робіць, ён посьпех мае.

ПСАЛЬМЫ 15 : 5
5 хто срэбра свайго на ліхву не аддаваў і хабару супраць нявіннага ня браў. Хто гэтак робіць, не пахісьнецца на вякі!

ПСАЛЬМЫ 24 : 5
5 той атрымае дабраслаўленьне ад ГОСПАДА і праведнасьць ад Бога збаўленьня свайго.

ПСАЛЬМЫ 101 : 4
4 Сэрца падступнае далёка ад мяне, зла не хачу я і ведаць.

ПСАЛЬМЫ 106 : 3
3 Шчасьлівыя тыя, што захоўваюць суд і робяць праведнасьць у кожным часе.

ПСАЛЬМЫ 112 : 8
8 Умацаванае сэрца ягонае, ён ня будзе баяцца, аж пакуль угледзіць [загубу] прыгнятальнікаў сваіх.

ПРЫПОВЕСЬЦІ 2 : 20
20 Дык хадзі ж ты шляхам добрых і трымайся сьцежкі праведнікаў,

ПРЫПОВЕСЬЦІ 10 : 2
2 Не прыносяць карысьці скарбы бязбожныя, а праведнасьць ратуе ад сьмерці.

ПРЫПОВЕСЬЦІ 11 : 6
6 Праведнасьць правых ратуе іх, а ліхадзеі будуць злоўленыя злачынствам сваім.

ПРЫПОВЕСЬЦІ 11 : 19
19 Праведнасьць [вядзе] да жыцьця, а хто імкнецца да зла, [імкнецца] да сьмерці.

ПРЫПОВЕСЬЦІ 11 : 30
30 Плод праведнага — дрэва жыцьця, і мудры здабывае душы.

Comments

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *