Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае Плот
ПЕСЬНЯ 4 : 12
12 Замкнёны сад — сястра мая, нявеста, замкнёны сад, крыніца запячатаная.
ЛІКІ 22 : 24
24 І стаў анёл ГОСПАДА на сьцежцы паміж вінаграднікамі, і мур быў з таго і з гэтага боку.
ПСАЛЬМЫ 62 : 3
3 Толькі Ён — скала мая і збаўленьне маё, умацаваны замак мой, дык я не пахіснуся.
ПРЫПОВЕСЬЦІ 24 : 31
31 і вось, усё зарасло асотам, і крапіва пакрыла паверхню яго, і каменная агароджа зруйнаваная.
ІСАЯ 5 : 2
2 Ён абкапаў яго і ачысьціў яго ад камянёў, і пасадзіў у ім найлепшую лазу вінаградную, і пабудаваў вежу на сярэдзіне яго, і паставіў у ім тоўчню, і спадзяваўся, што вырасьце вінаград, але вырасьлі дзікія ягады.
МІХЕЙ 7 : 11
11 У дзень, калі агароджа твая будзе пабудаваная, у той дзень далёка пашырыцца пастанова [Божая].
ЭКЛЕЗІЯСТ 10 : 8
8 Хто капае яму, той упадзе ў яе, а таго, хто ломіць агароджу, укусіць зьмяя.
ІСАЯ 5 : 5
5 І цяпер Я паведамлю вам, што Я зраблю з вінаграднікам Маім: прыбяру жываплот ягоны, і ён будзе на зьнішчэньне, развалю агароджу ягоную, і будзе ён на патаптаньне,
НАВУМ 3 : 17
17 Каранаваныя твае — як саранча, ваяводы твае — як мошка, якая мае табар у платах у халодны дзень, а як сонца ўзыйдзе, яны адлятаюць, і [ніхто] ня ведае месца іхняе, дзе яны.
МАЦЬВЕЯ 21 : 33
33 Паслухайце другую прыповесьць: быў нейкі чалавек, гаспадар дому, які пасадзіў вінаграднік, і абгарадзіў яго плотам, і выкапаў у ім тоўчню, і пабудаваў вежу, і здаў яго вінаградарам, і выехаў.
ПРЫПОВЕСЬЦІ 15 : 19
19 Шлях гультая як жываплот з церня, а сьцежка правых — гладкая.
ОСІЯ 2 : 6
6 Дзеля гэтага Я загараджу шлях твой цернямі і абгараджу цябе агароджаю, і ня знойдзе яна сьцежак сваіх.
ЭЗЭКІЭЛЬ 22 : 30
30 І Я шукаў сярод іх чалавека, які паставіў бы мур і стаў бы ў выломе перад абліччам Маім за зямлю гэтую, каб Я ня зьнішчыў яе, і не знайшоў.
Leave a Reply