Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае плаціць пастару
ПЕСЬНЯ 8 : 8
8 «Сястра нашая малая, і грудзей няма ў яе. Што мы зробім для сястры нашай у дзень, калі будуць гаварыць пра яе?
2 ТЭСАЛОНЦАЎ 3 : 7 – 10
7 бо вы самі ведаеце, як трэба насьлядаваць нас, бо мы не сваволілі між вамі,
8 таксама дарма ні ў каго хлеба ня елі, але ў працы і стоме рабілі ўначы і ўдзень, каб не абцяжарыць каго з вас,
9 не таму, што ня маем улады, але каб сябе саміх даць вам за прыклад дзеля перайманьня нас.
10 Бо калі мы былі ў вас, дык загадалі вам: калі хто ня хоча працаваць, той няхай і ня есьць.
ДЗЕІ 20 : 33 – 35
33 Ані срэбра, ані золата, ані адзеньня я ні ад каго не жадаў.
34 Вы ж самі ведаеце, што ў патрэбах маіх і тых, што былі са мною, паслугавалі рукі гэтыя.
35 У-ва ўсім перасьцерагаў я вас, што, гэтак працуючы, мусім падтрымліваць нядужых і памятаць словы Госпада Ісуса, як Ён сказаў: “Шчасьлівей даваць, чым браць”».
ГАЛЯТАЎ 6 : 6
6 А хто навучаецца ў слове, няхай дзеліцца ўсякім дабром з тым, хто навучае.
1 КАРЫНЬЦЯНАЎ 9 : 9 – 14
9 Бо ў Законе Майсея напісана: «Не завязвай пысы валу, які малоціць». Ці пра валоў клапоціцца Бог?
10 Ці дзеля нас наогул гаворыць? Бо дзеля нас напісана, што той, хто арэ, павінен араць з надзеяй, і той, хто малоціць, [малаціць] з надзеяй атрымаць тое, на што спадзяецца.
11 Калі мы пасеялі ў вас духоўнае, ці вялікая рэч, калі пажнем у вас цялеснае?
12 Калі другія атрымліваюць уладу над вамі, ці ня больш мы? Але мы не скарысталі з гэтае ўлады, але ўсё вытрымліваем, каб не ўчыніць якое перашкоды Эвангельлю Хрыстоваму.
13 Ці вы ня ведаеце, што тыя, якія пры сьвятым працуюць, ядуць са сьвятыні? Што тыя, якія паслугуюць пры ахвярніку, бяруць частку ад ахвярніка?
14 Гэтак і Госпад загадаў тым, якія абвяшчаюць Эвангельле, жыць ад Эвангельля.
1 КАРЫНЬЦЯНАЎ 9 : 14
14 Гэтак і Госпад загадаў тым, якія абвяшчаюць Эвангельле, жыць ад Эвангельля.
1 ТЭСАЛОНЦАЎ 5 : 12 – 13
12 Просім жа вас, браты, ведайце тых, якія працуюць у вас, і кіруюць вамі ў Госпадзе, і настаўляюць вас,
13 і шануйце іх вельмі высока ў любові дзеля працы іхняй; жывіце ў згодзе між сабою.
ДЗЕІ 4 : 32 – 35
32 А ў мноства тых, якія паверылі, было адно сэрца і адна душа, і ніхто нічога з маёмасьці сваёй не называў сваім, але ўсё ў іх было супольнае.
33 І з вялікай сілай апосталы давалі сьведчаньне ўваскрасеньня Госпада Ісуса, і ласка вялікая была на ўсіх іх.
34 Бо не было сярод іх нікога, хто меў нястачу, бо ўсе, хто меў палі ці дамы, продаючы іх, прыносілі цану праданага
35 і клалі ля ног апосталаў; а кожнаму давалася тое, якую хто меў патрэбу.
ЛУКІ 10 : 7
7 А ў доме тым заставайцеся, ешце і піце, што ў іх ёсьць; бо работнік варты платы сваёй. Не пераходзьце з дому ў дом.
Leave a Reply