Пра што гаворыць Біблія Першыя плады – Усе біблейскія вершы пра Першыя плады

Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае Першыя плады

ВЫХАД 22 : 29
29 Не марудзь [з ахвярамі] са шчодрасьці [току] твайго і тоўчні тваёй. Першароднага з сыноў тваіх аддасі Мне.

ЛЯВІТ 2 : 16
16 І спаліць сьвятар як памятную частку з тоўчанага зерня і алею з усім кадзілам. Гэта ахвяра агнявая для ГОСПАДА.

ЛІКІ 18 : 12
12 Табе Я даю ўсю тлус­тасьць алею, і ўсю тлустасьць віна і збожжа, якое сыны Ізраіля прыносяць ГОСПАДУ як першыя плады.

ДРУГАЗАКОНЬНЕ 18 : 4
4 Аддасі яму пяршыны збожжа твайго, віна твайго, алівак тваіх і пяршыны [воўны] ад стрыжкі авечак тваіх.

2 ЛЕТАПІСАЎ 31 : 5
5 І калі пашырылася слова гэтае, прынесьлі сыны Ізраіля пяршыны збожжа, і віна, і алею, і мёду, і ўсіх пладоў палявых; і прынесьлі яны шмат дзесяцінаў з усяго.

НЭЭМІЯ 10 : 35
35 І мы [прысягнулі] прыносіць пяршыны зямлі нашай і пяршыны ўсіх пладоў усіх дрэваў, з году ў год, у Дом ГОСПАДА,

НЭЭМІЯ 10 : 37
37 і пачаткі цеста нашага, і дароў нашых, і плод усіх дрэваў, віна і алею прыносіць для сьвятароў у каморы Дому Бога нашага, і дзесяціны зямлі нашай [прыносіць] для лявітаў, і гэтыя лявіты будуць браць дзесяціны ў-ва ўсіх гарадах працы нашай.

НЭЭМІЯ 10 : 39
39 бо ў гэтыя каморы будуць прыносіць сыны Ізраіля і сыны Левія дары збожжа, віна і алею; і там [таксама] начыньне, якое асьвячонае, сьвятары, якія служаць, прыдзьвернікі і сьпевакі. І мы не пакінем Дому Бога нашага!

ПРЫПОВЕСЬЦІ 3 : 9
9 Шануй ГОСПАДА ўсёй маёмасьцю тваёй і пяршынамі ўсіх пладоў тваіх,

ЯРЭМІЯ 2 : 3
3 Ізраіль — гэта сьвятасьць для ГОСПАДА, першы плод Ягоны. Усе, што ядуць яго, робяцца вінаватымі, няшчасьце прыходзіць на іх, кажа ГОСПАД.

РЫМЛЯНАЎ 11 : 16
16 Калі зачатак сьвяты, дык і месіва; і калі корань сьвяты, дык і галіны.

ЛІКІ 18 : 12
12 Табе Я даю ўсю тлус­тасьць алею, і ўсю тлустасьць віна і збожжа, якое сыны Ізраіля прыносяць ГОСПАДУ як першыя плады.

ВЫХАД 22 : 29
29 Не марудзь [з ахвярамі] са шчодрасьці [току] твайго і тоўчні тваёй. Першароднага з сыноў тваіх аддасі Мне.

ВЫХАД 23 : 19
19 Першыя пяршыны зямлі тваёй прынось у дом ГОСПАДА, Бога твайго. Не вары казьляняці ў малацэ маці ягонай.

ВЫХАД 34 : 26
26 Першыя пяршыны зямлі тваёй прынось у дом ГОСПАДА, Бога твайго. Не вары казляняці ў малацэ маці ягонай».

ДРУГАЗАКОНЬНЕ 26 : 10
10 І вось цяпер я прынёс пяршыны пладоў зямлі, якую даў мне ГОСПАД”. І паложыш іх перад абліччам ГОСПАДА, Бога твайго, і паклонішся перад абліччам ГОСПАДА, Бога твайго.

ЛЯВІТ 23 : 20
20 Сьвятар патрасе іх перад ГОСПАДАМ разам з хлябамі пяршынаў і разам з двума ягнятамі; будзе гэта пасьвячоным для ГОСПАДА [на ўжытак] сьвятара.

ЛІКІ 18 : 13
13 І пяршыны, якія яны прыносяць ГОСПАДУ з усёй зямлі іхняй, будуць твае. Кожны чысты ў доме тваім, будзе есьці іх.

ДРУГАЗАКОНЬНЕ 18 : 5
5 Бо яго выбраў ГОСПАД, Бог твой, з усіх каленаў тваіх, каб ён стаяў на служэньні ў імя ГОСПАДА, Бога твайго, ён і сыны ягоныя ў-ва ўсе дні.

2 ВАЛАДАРОЎ 4 : 42
42 І прыйшоў чалавек з Баал-Шалішу, і прынёс чалавеку Божаму хлеб з пяршынаў: дваццаць хлябоў ячменных і сьвежае збожжа ў мяху. І сказаў [Элісэй]: «Дайце людзям, і няхай яны ядуць».

Comments

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *