Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае перапрацоўка
ЯНА 6 : 12
12 Калі ж яны насыціліся, Ён кажа вучням Сваім: «Зьбярыце кавалкі, якія засталіся, каб нічога не прапала».
ЛІКІ 35 : 33
33 Не паганьце зямлі пражываньня вашага, бо кроў паганіць зямлю, і ніяк ня можа быць перапрошана за кроў, пралітую на зямлю, як толькі праз кроў таго, хто праліў яе.
ЯРЭМІЯ 18 : 1 – 6
1 Слова, якое было ад ГОСПАДА да Ярэміі, кажучы:
2 «Устань і зыйдзі ў дом ганчара, і там пачуеш слова Маё».
3 І я зыйшоў у дом ганчара, і вось, ён акурат працаваў пры кружале.
4 І папсулася пасудзіна, якую ён рабіў з гліны, у руцэ ганчара, і ён зноў зьвярнуўся [да яе], і зрабіў з яе іншую пасудзіну, якая даспадобы была ў вачах ганчара, каб ён зрабіў яе.
5 І было слова ГОСПАДА да мяне, кажучы:
6 «Ці не магу Я зрабіць з вамі, дом Ізраіля, як гэты ганчар? — кажа ГОСПАД. Вось, як гліна ў руцэ ганчара, так вы, дом Ізраіля, у руцэ Маёй.
ЭКЛЕЗІЯСТ 3 : 1 – 3
1 Для ўсяго ёсьць свой тэрмін, і час для кожнай рэчы пад небам;
2 Час нараджацца і час паміраць, час садзіць і час вырываць тое, што пасаджана.
3 Час забіваць і час лекаваць, час разбураць і час будаваць.
ПСАЛЬМЫ 24 : 1
1 Псальм Давіда. ГОСПАДАВА зямля і тое, што напаўняе яе, сусьвет і ўсё, што жыве ў ім.
Leave a Reply