Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае паўтараючы грэх
ГЕБРАЯЎ 10 : 26 – 27
26 Бо калі мы самахоць грашым, атрымаўшы пазнаньне праўды, ужо не застаецца ахвяра за грахі,
27 але нейкае жахлівае чаканьне суду і жару агню, які мае пажэрці супраціўнікаў.
2 ПЯТРА 2 : 20 – 22
20 Бо калі яны, уцёкшы ад апаганьваньня сьвету праз пазнаньне Госпада і Збаўцы нашага Ісуса Хрыста, ізноў даўшы зьвязаць сябе, пераможаныя ім, апошняе для іх горш за першае.
21 Бо лепш ім было не пазнаць шляху праведнасьці, чым, пазнаўшы, адвярнуцца ад перададзенага ім сьвятога прыказаньня.
22 Але з імі здарылася паводле праўдзівае прыказкі: «Сабака варочаецца да ванітаў сваіх, а вымытая сьвіньня — качацца ў лужыне».
РЫМЛЯНАЎ 7 : 15
15 Бо я не разумею, што раблю, бо не раблю тое, што хачу, але, што ненавіджу, тое раблю.
МАЦЬВЕЯ 7 : 21 – 23
21 Ня кожны, хто кажа Мне: “Госпадзе! Госпадзе!”, увойдзе ў Валадарства Нябеснае, але той, хто выконвае волю Айца Майго, Які ў небе.
22 Многія скажуць Мне ў той дзень: “Госпадзе, Госпадзе! Ці не ў Тваё імя мы прарочылі? І ці не ў Тваё імя выганялі дэманаў? І ці не ў Тваё імя шмат цудаў чынілі?”
23 І тады прызнаюся ім: “Я ніколі ня ведаў вас. Адыйдзіцеся ад Мяне, вы, што чыніце беззаконьне”.
РЫМЛЯНАЎ 6 : 12
12 Дык няхай не валадарыць грэх у сьмяротным целе вашым, каб вам слухацца яго ў пажаданьнях ягоных.
ФІЛІПЯНАЎ 4 : 13
13 Усё магу ў Хрысьце, Які ўмацоўвае мяне.
2 ПЯТРА 1 : 4 – 11
4 праз якія падараваныя нам найвялікшыя і каштоўныя абяцаньні, каб праз іх сталіся вы супольнікамі Боскае прыроды, пазьбегнуўшы сапсутасьці ў пажаданьні, якое ў сьвеце,
5 дык вы, прыкладаючы да гэтага ўсякую дбайнасьць, зьявіце ў веры вашай цноту, а ў цноце — разуменьне,
6 а ў разуменьні — стрыманасьць, а ў стрыманасьці — цярплівасьць, а ў цярплівасьці —пабожнасьць,
7 а ў пабожнасьці — браталюбства, а ў браталюбстве — любоў.
8 Калі гэтае ў вас ёсьць і памнажаецца, вы не застанецеся бязьдзейнымі і бясплоднымі ў пазнаньні Госпада нашага Ісуса Хрыста.
9 Бо хто ня мае гэтага, той сьляпы, невідушчы, забыўся, што атрымаў ачышчэньне даўнейшых сваіх грахоў.
10 Дзеля гэтага, браты, яшчэ больш намагайцеся рабіць цьвёрдым вашае пакліканьне і выбраньне, бо гэтак робячы, ніколі не спатыкняцёся,
11 бо гэтак шырока зьявіцца вам уваход у вечнае Валадарства Госпада нашага і Збаўцы Ісуса Хрыста.
1 ЯНА 1 : 8
8 Калі кажам, што ня маем грэху, падманваем саміх сябе, і праўды няма ў нас.
РЫМЛЯНАЎ 6 : 15
15 Дык што? Ці будзем грашыць, бо мы не пад законам, але пад ласкаю? Няхай ня станецца!
РЫМЛЯНАЎ 8 : 35 – 39
35 Хто адлучыць нас ад любові Хрыстовае? Прыгнёт, ці ўціск, ці перасьледваньне, ці голад, ці галізна, ці небясьпека, ці меч?
36 Як напісана: «За Цябе забіваюць нас цэлы дзень; лічаць нас за авечак на зарэз».
37 Але ў-ва ўсім гэтым мы перамагаем праз Таго, Які палюбіў нас.
38 Бо я ўпэўнены, што ані сьмерць, ані жыцьцё, ані анёлы, ані начальствы, ані сілы, ані цяперашняе, ані будучае,
39 ані вышыня, ані глыбіня, ані другое якое стварэньне ня зможа адлучыць нас ад любові Божае, што ў Хрысьце Ісусе, Госпадзе нашым.
ЯКУБА 5 : 19 – 20
19 Браты, калі хто з вас ухіліўся ад праўды, і нехта наверне яго,
20 няхай ведае, што той, які навярнуў грэшніка з памылковага шляху ягонага, збавіць душу [ягоную] ад сьмерці і прыкрые мноства грахоў.
ЯНА 17 : 11
11 І Я ўжо не ў сьвеце, але яны ў сьвеце, а Я да Цябе іду. Ойча сьвяты! Захавай іх у імя Тваё, тых, якіх Ты Мне даў, каб яны былі адно, як і Мы.
ЯНА 15 : 1 – 6
1 Я ёсьць сапраўдная вінаградная лаза, а Айцец Мой — вінаградар.
2 Усякую галіну ў Мяне, якая не дае плоду, Ён адсякае; і ўсякую, што дае плод, абчышчае, каб больш пладоў давала.
3 Вы ўжо ачышчаныя праз слова, якое Я гаварыў вам.
4 Заставайцеся ў-ва Мне, і Я ў вас. Як галіна ня можа даваць плоду сама сабою, калі ня будзе на лазе, так і вы, калі не застанецеся ў-ва Мне.
5 Я — вінаградная лаза, вы — галіны; хто застаецца ў-ва Мне, і Я ў ім, той прыносіць мноства пладоў, бо без Мяне вы ня можаце рабіць нічога.
6 Хто ня будзе ў-ва Мне, будзе выкінуты вон, як галіна, і засохне; і іх зьбіраюць, і кідаюць у вагонь, і яны згараць.
РЫМЛЯНАЎ 8 : 38 – 39
38 Бо я ўпэўнены, што ані сьмерць, ані жыцьцё, ані анёлы, ані начальствы, ані сілы, ані цяперашняе, ані будучае,
39 ані вышыня, ані глыбіня, ані другое якое стварэньне ня зможа адлучыць нас ад любові Божае, што ў Хрысьце Ісусе, Госпадзе нашым.
ЭФЭСЦАЎ 2 : 8 – 9
8 Бо ласкаю [Божай] вы збаўленыя праз веру; і гэта не ад вас — Божы дар:
9 не праз учынкі, каб ніхто не хваліўся.
ФІЛІПЯНАЎ 1 : 6
6 маючы пэўнасьць у тым, што Той, Які пачаў у вас добрую справу, будзе зьдзяйсьняць [яе] аж да дня Ісуса Хрыста,
2 КАРЫНЬЦЯНАЎ 5 : 17
17 Так што хто ў Хрысьце, той новае стварэньне; старое мінула, вось, сталася ўсё новае.
ФІЛІПЯНАЎ 4 : 6
6 Не турбуйцеся ні пра што, але ў-ва ўсякай малітве і просьбе з падзякай няхай адкрываюцца жаданьні вашыя перад Богам,
ГЕБРАЯЎ 3 : 14
14 Бо мы сталіся ўдзельнікамі Хрыста, калі толькі пачатку пэўнасьці цьвёрда будзем трымацца да канца,
Leave a Reply