Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае Паўзучыя рэчы
БЫЦЬЦЁ 1 : 26
26 І сказаў Бог: «Зробім чалавека на вобраз Наш, як падабенства Нашае, і няхай ён мае ўладу над рыбамі марскімі і над птушкамі паднебнымі, і над скацінай, і над усёй зямлёй, і над усякім паўзуном, які поўзае па зямлі».
ЛЯВІТ 11 : 23
23 Усе іншыя гатункі жужлаў крылатых, якія на чатырох [нагах], будуць для вас агідныя.
ЛЯВІТ 11 : 31
31 Усе яны нячыстыя спаміж малых жывёлаў. Кожны, хто дакранецца падліны іхняй, будзе нячысты да вечара.
ЛЯВІТ 11 : 42
42 Усё, што поўзае па зямлі на жываце, і ўсё, што ходзіць на чатырох нагах, або мае шмат ног, або цягнецца па зямлі, ня ешце гэтага, бо гэта брыдота.
ПСАЛЬМЫ 104 : 20
20 Ты цемру кладзеш, і стаецца ноч, у ёй рухаюцца ўсе зьвяры лясныя.
ПСАЛЬМЫ 104 : 25
25 Вось мора, вялікае і шырокае на абодва бакі. Там рухаецца безьліч жывёлаў малых і вялікіх.
РЫМЛЯНАЎ 1 : 23
23 і славу незьнішчальнага Бога замянілі на падабенства вобразу зьнішчальнага чалавека, і птушак, і чатырохногіх, і паўзуноў.
ЛЯВІТ 5 : 2
2 або калі хто дакранецца чаго нячыстага, трупа зьвера нячыстага, або жывёлы, або паўзуна нячыстага, але ня будзе ведаць гэтага, што стаўся нячыстым, і гэтак правініўся,
ЛЯВІТ 11 : 20
20 Усе жужлы крылатыя, якія на чатырох [нагах], агіднымі будуць для вас.
ЛЯВІТ 11 : 44
44 Бо Я — ГОСПАД, Бог ваш. Асьвячайцеся і будзьце сьвятымі, бо Я — Сьвяты! Не паганьце душаў вашых нейкім паўзуном, які поўзае па зямлі,
ДРУГАЗАКОНЬНЕ 14 : 19
19 Кожная жужла крылатая для вас нячыстая, ня будзеце яе есьці.
ЛЯВІТ 11 : 22
22 Спаміж іх ешце саранчу ўсіх гатункаў, салам усіх гатункаў, харголь усіх гатункаў і хагаб усіх гатункаў.
ЭЗЭКІЭЛЬ 8 : 10
10 І я ўвайшоў і глядзеў, і вось, усякія выявы паўзуноў і жывёлаў агідных і ўсе ідалы дому Ізраіля намаляваныя ўсюды кругом на сьцяне.
Leave a Reply