Пра што гаворыць Біблія Пачуццёвасць – Усе біблейскія вершы пра Пачуццёвасць

Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае Пачуццёвасць

ЭКЛЕЗІЯСТ 2 : 24
24 Няма нічога лепшага чалавеку, як есьці і піць, і даваць душы сваёй [карыстацца] дабром цяжкай працы сваёй. Таксама ўбачыў я, што гэта з рукі Божай [паходзіць].

ЭКЛЕЗІЯСТ 8 : 15
15 І пахваліў я радасьць, бо няма нічога чалавеку лепшага пад сонцам, як есьці і піць, і весяліцца, і гэта няхай будзе з ім у цяжкай працы ягонай у дні жыцьця ягонага, якія даў яму Бог пад сонцам.

ЭКЛЕЗІЯСТ 11 : 9
9 Радуйся, юнача, у маладосьці сваёй, і няхай сэрцу твайму будзе добра ў дні юнацтва твайго, і хадзі шляхамі сэрца твайго і паводле таго, што бачаць вочы твае, і ведай, што за ўсё гэта Бог прывядзе цябе на суд.

ІСАЯ 22 : 13
13 А вось, [у вас] вясёласьць і радасьць, забіваюць валоў і рэжуць бараноў, ядуць мяса і п’юць віно: «Будзем есьці і піць, бо заўтра памром».

ІСАЯ 56 : 12
12 [кажучы]: «Прыходзьце, я вазьму віна, і нап’емся сікеры, і заўтра будзе як сёньня, хіба нават лепш».

ЛУКІ 12 : 20
20 А Бог сказаў яму: “Неразумны! У гэту ноч душу тваю возьмуць у цябе; каму ж дастанецца тое, што ты прыдбаў?”

ЛУКІ 16 : 25
25 Але Абрагам сказаў: “Сыне! Узгадай, што ў жыцьці тваім меў ты добрае, а Лазар — ліхоту; цяпер жа ён тут суцяшаецца, а ты мучышся.

1 КАРЫНЬЦЯНАЎ 15 : 33
33 Не падманвайце сябе: благія таварыствы псуюць добрыя звычаі.

ЯКУБА 5 : 5
5 Вы мелі раскошу на зямлі і жылі ў распусьце; вы насыцілі сэрцы вашыя, быццам на дзень, калі будзеце на зарэз.

Comments

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *